Касмічныя войскі Расіі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Касмічныя войскі — род войскаў, узброеных касмічнымі апаратамі. Асноўнай задачай Касмічных войскаў з'яўляюцца:

  • супрацьракетная абарона,
  • нанясенне адказнага (або прэвентыўнага) ракетнага ўдару па тэрыторыі суперніка,
  • сталая выведка тэрыторый патэнцыйнага суперніка з дапамогай спадарожнікаў,
  • збор інфармацыі з арбіты і аказанне інфармацыйнай падтрымкі іншым родам войскаў.

Ваенна-касмічныя сілы Расіі створаны ў 1992 годзе. У 1997 падпарадкаваны Ракетным войскам стратэгічнага прызначэння.

Падрыхтоўкай афіцэраў для Касмічных войскаў займаецца Ваенны інжынерна-касмічны ўніверсітэт імя А. Ф. Мажайскага. Арбітальная групоўка РФ складаецца з 95 айчынных касмічных апаратаў. З іх 40 спадарожнікаў абароннага прызначэння, 18 — падвойнага прызначэння і 38 касмічных апаратаў навуковага і сацыяльна-эканамічнага прызначэння (для параўнання, ЗША мае 413 штучных спадарожнікаў, Кітай — 34).

4 кастрычніка адзначаецца дзень Касмічных войскаў Расіі.