Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Смаленск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
54°46′24″ пн. ш. 32°03′13″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Смаленск
Канфесія каталіцтва
Архітэктурны стыль неаготыка
Архітэктар Лявон Іванавіч Дубейкаўскі
Дата заснавання 1896
Будаўніцтва 18841896 гады
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 6710032002№ 6710032002
Стан не дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм (не дзейнічае) у Смаленску, пабудаваны ў неагатычным стылі. Знаходзіцца на вуліцы Урыцкага. Будаваўся з 1884 па 1896 год. Цяпер у будынку царквы захоўваецца Смаленскі архіў. Будынак у аварыйным стане.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя па праекце беларускага архітэктара Лявона Іванавіча Дубейкаўскага, сёння — адзін з будынкаў Смаленскага архіва. Захоўваецца 740 тыс. спраў, больш за палову спраў Смаленскага архіва — найкаштоўнейшыя пісьмовыя гістарычныя сведчанні: рэвізскія казкі і метрыкі, ёсць нават дакументы XVII стагоддзя, якія перажылі ўсе пажары і войны. На ўсю вышыню храма ўстаноўлены драўляныя стойкі і бэлькі шасціярусных стэлажоў з дакументамі. Арган дэмантавалі яшчэ ў 50-я, на месцы арганных труб зараз таксама стэлажы. Вітражы выбітыя. Замест іх устаўленыя лісты фанеры, таму на першым ярусе заўсёды цёмна. З-за аварыйнага стану будынка даследчыкаў ўнутр не пускаюць. Каталіцкая абшчына Смаленска атрымала ў сваё распараджэнне размешчаны побач з храмам былы дом святара, у якім пасля рэканструкцыі былі абсталяваны капліца і памяшканні для патрэб парафіі. 20 кастрычніка 2010 года губернатар С. В. Антуф'еў заявіў, што пасля завяршэння будаўніцтва новага будынка архіва, запланаванага на 2011 год, будынак царквы будзе перададзена вернікам і адноўлены пры фінансавай падтрымцы Польшчы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]