Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (Першамайск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Узвышэння Святога Крыжа
53°54′36″ пн. ш. 24°38′46″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Першамайск
Канфесія Каталіцызм
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Шчучынскі дэканат
Першае згадванне 1918
Будаўніцтва 1918
Map

Касцёл Узвышэння Святога Крыжа — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Першамайск Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Размяшчаецца ў паўночнай частцы вёскі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл пабудаваны ў 1918 годзе з цэглы. Адрамантаваны і асвечаны ў 1990 годзе.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры мадэрна. Вырашаны прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Да вуглоў франтальнага фасада далучаны чатырохгранныя двух’ярусныя вежы, прарэзаныя наверсе круглымі люкарнамі і завершаныя шпілямі з крыжамі. Цэнтральная частка фасада завершана франтонам з увагнутымі гранямі і вылучана акруглым казырком на двух чатырохгранных пілонах. Плоскасныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі і контрфорсамі ў прасценках (рудыменты неаготыкі). 3 алтарнага боку далучана прамавугольная ў плане апсіда, да вуглоў якой прыбудаваны чатырохгранныя сакрысціі. Тарцовы фасад апсіды завершаны франтонам з увагнутымі схіламі (рудыменты неабарока).

Касцёл абкружаны бутавай агароджай[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]