Каханак Вялікай Мядзведзіцы
Каханак Вялікай Мядзведзіцы | |
---|---|
Kochanek Wielkiej Niedźwiedzicy | |
Жанр | раман |
Аўтар | Сяргей Пясецкі |
Мова арыгінала | польская |
Дата напісання | 1935 год |
Дата першай публікацыі | 1937 год |
Выдавецтва | выдавецтва «Rój» |
Пераклад на беларускую | 2009 год |
Перакладчык | Фелікс Янушкевіч |
Электронная версія |
«Каха́нак Вялі́кай Мядзве́дзіцы» (польск.: Kochanek Wielkiej Niedźwiedzicy) — раман Сяргея Пясецкага, напісаны ў 1935 годзе і апублікаваны ў 1937 годзе. Апісвае рэаліі польска-савецкага памежжа ў 1-й палове 1920-х гадоў. Твор заснаваны на біяграфіі аўтара, які таксама займаўся памежным гандлем.
Змест[правіць | правіць зыходнік]
Цэнтр дзеяння — мястэчка Ракаў, размешчанае тады на польска-савецкай мяжы, «за 33 вярсты ад Мінска». Апавядальнік рамана — Уладэк Лабровіч, які паходзіць з Віленскага ваяводства, дзе не змог знайсці працу, прыязджае ў Ракаў на запрашэнне былога ваеннага сябра, цяпер «машыніста» (кіраўніка кантрабандыстаў) Юзафа Трафіды, і атрымлівае з ім месца для жыцця і магчымасць зарабляць на кантрабандзе, чаго збольшага ніхто там не цураўся.
Галоўны герой перажывае шэраг прыгодаў. Ён схоплены і зняволены бальшавікамі, уцёк з цягніка, які вёз яго ў ссылку. Хлусліва абвінавачаны і арыштаваны польскай паліцыяй, уцёк і ад яе, хаваўся. Змены ў групе, з якой герой ходзіць за мяжу, страта сяброў, замах на яго жыццё. Блакада мяжы разам з яго супольнікамі. Пасля страты ўсіх супольнікаў, страты ўсіх сяброў ён пакідае мяжу. Аднак ён усё яшчэ застаецца паблізу мяжы, якую добра ведае.
Беларускія выданні[правіць | правіць зыходнік]
- Сяргей Пясецкі. Каханак Вялікай Мядзведзіцы. — Віктар Хурсік, 2009. — 352 с. — ISBN 978-985-6888-11-6. (пераклад з польскай мовы Фелікса Янушкевіча)[1]
- Сяргей Пясецкі. Каханак Вялікай Мядзведзіцы. — Регистр, 2019. — 400 с. — ISBN 978-985-7215-02-7.[2] (пераклад Г. А. Бенкевіча)[3]
- Сяргей Пясецкі. Каханак Вялікай Мядзведзіцы. — Логвінаў, 2020. — 402 с. — ISBN 978-609-8213-76-8. (пераклад Марыі Пушкінай)[4]
У культуры[правіць | правіць зыходнік]
- У 2017 годзе Піт Паўлаў выдаў самотнік «Каханак Вялікай Мядзведзіцы», якая мусіла ўвайсці ў яго сольны альбом «Зброя.Золата.Кабеты»[5].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Каханак Вялікай Мядзведзіцы (livelib.ru)
- ↑ Каханак Вялікай Мядзведзіцы | OneBook.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2021. Праверана 6 лютага 2021.
- ↑ Каханак Вялікай Мядзведзіцы (kniganosha.by)
- ↑ Каханак Вялікай Мядзведзіцы. Сяргей Пясецкі - Кнігарня Логвінаў (lohvinau.by)
- ↑ ПРАЙСЦІ МЯЖУ ЗА 3 ХВІЛІНЫ. ПЕРШЫ СІНГЛ З РОК-ТРЫЛЕРУ ПІТА ПАЎЛАВА (ПРЭМ’ЕРА) (беларуская мова) // Tuzin.fm. — 09.03.2017.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» (пер. Фелікс Янушкевіч) у электронным выглядзе