Віленскае ваяводства (1926—1939)

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Віленскае ваяводства (1926—1939)
Герб
POL województwo wileńskie II RP COA.svg
Краіна Польская Рэспубліка
Статус ваяводства
Насельніцтва (1931) 1 276 000
Шчыльнасць 44 чал./км²
Нацыянальны склад палякі — 59,7%
беларусы — 22,7%
яўрэі — 8,5%
літоўцы — 5,2%
расейцы — 3,4%
іншыя — 0,3%.
Плошча 29 011 км²
Код аўта. нумароў WN

Віленскае ваяводства (польск.: województwo wileńskie, літ.: Vilniaus vaivadija) — ваяводства ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі з 1926 года да перадачы гэтай тэрыторыі Савецкім Саюзам Літве і Беларускай ССР у верасні 1939 году. Было ўтворанае ў 1923 годзе. Сталіца ваяводства знаходзілася ў Вільні.

Змест

[правіць] Апісанне

Большасць тэрыторыі ваяводства складала Сярэдняя Літва, якая была інкарпараваная да Польшчы ў 1922 годзе. З 6 красавіка 1922 года да 22 снежня 1925 года тэрыторыя ваяводства была вядомая пад назвай Віленская Зямля.

Плошча ваяводства складала 29 011 квадратных кіламетраў, а колькасць насельніцтва паводле перапісу насельніцтва ў Польшчы ў 1931 годзе — 1 276 000 чалавек. Большасць насельніцтва складалі палякі (59,5%) і беларусы (22,7%). Таксама былі літоўцы (5,2%), расейцы (3,4%) і іншыя (0,3%) ўключна ў караімамі. У гарадох (за выняткам Вільні) значную колькасць насельніцтва складалі жыды (8.5% ад усяго насельніцтва).[1] 61,2% былі прызнаныя рыма-каталікамі, 26,9% — праваслаўнымі, 9,4% — юдэйцамі, 2,4% прыпадалі на іншыя веравызнанні.

[правіць] Месцазнаходжанне

Ваяводства размяшчалася ў паўночна-ўсходняй частцы дзяржавы, межавала з Савецкім Саюзам на ўсходзе, Літвай на захадзе, Латвіяй на поўначы Наваградcкім ваяводствам на поўдні і Беластоцкім ваяводствам на паўднёвым захадзе. Мясцовасць была раўнінная, месцамі гарыстая, у склад ваяводства ўваходзілі некалькі азёраў (напрыклад, Нарач — найвялікшае возера Беларусі і найвялікшае возера Польшчы ў міжваенны перыяд). На 1 студзеня 1937 года лясы займалі 21.2% плошчы тэрыторыі ваяводства.

[правіць] Гарады і адміністрацыйны падзел

Вільня з'яўлялася пятым па велічыні горадам у Польшчы (у 1939 годзе налічвала 195 тысячаў месцічаў). Віленскае ваяводства налічвала 14 гарадоў.

У 1922—1939 гадах Віленскае ваяводства падзялялася на 9 паветаў:

Сталіцы паветаў па звестках на 1931 год налічвалі: Вільня — 190 172 жыхароў, Браслаў — 1587 жыхароў, Дзісна — 4413 жыхароў, Маладзечна — 1997 жыхароў, Ашмяны — 6000 жыхароў, Паставы — 974 жыхары, Свянцяны — 6000 жыхароў, Вялейка — 3417 жыхароў.

[правіць] Падзел 1939 года

У 1939 годзе выяводства было падзеленае паміж СССР і Літовскай рэспублікай, а польскія дзяржаўныя дзеячы сышлі ў падполле.[2]

[правіць] Літаратура

GNU Free Documentation License Віленскае ваяводзтва (1926—1939) // Belarusian (Taraškievica) Wikipedia — be-x-old.wikipedia.org

Зноскі

  1. Паводле перапісу насельніцтва Польшчы 1931 года. «Drugi Powszechny Spis Ludności z dnia 9 XII 1931 r». Statystyka Polski D (34). 1939.
  2. Заява рэгіянальнага ўраду ў Вільні (польск.) 
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах