Каштальеры з Вілафранкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Першая ў гісторыі torre de nou amb folre carregada, Castellers de Vilafranca
Першая ў гісторыі tres de deu amb folre i manilles carregat, Castellers de Vilafranca
Першая ў гісторыі quatre de nou sense folre carregat, Castellers de Vilafranca
Першая ў XX ст. pilar de vuit amb folre i manilles carregat, Castellers de Vilafranca

Каштальеры з Вілафранкі (ісп.: Castellers de Vilafranca — Кастэлерс дэ Вілафранка) — культурна-спартыўная асацыяцыя людзей, галоўнай мэтай якой з'яўляецца будаванне так званых castells — «вежаў з людзей».

Асацыяцыя заснавана ў 1984 г. у адказ на павялічанаю зацікаўленасць да будавання вежаў з людзей у Vilafranca del Penedès (Барселона), у сувязі з каталонскай традыцыяй, якая пачала развівацца ў 18 стагоддзі — гэта быў так званы танец з Валенсіі Ball de Valencians.

У цяперашні час, Каштальеры з Вілафранкі аб'ядноўвае прыблізна 400 актыўных членаў усіх узростаў, без дыскрымінацыі на падставе расы, рэлігіі, гендарнага ці сацыяльнага статуса. Яны падзяляюць адну агульную мэту — будаванне вежаў з людзей, захоўваючы пры гэтым дэмакратычныя вартасці, прынцып супрацоўніцтва і працы ў камандзе, сталае жаданне перфекцыянізму, і жаданне захоўваць свае вядучыя пазіцыі сярод усіх канкуруючых з німі груп у будаванні чалавечых вежаў. Штаб-кватэра — Cal Figarot, Casa Via Raventós — гэта будынак, які знаходзіцца ў цэнтры горада Vilafranca del Penedès, і спецыяльна прыстасаваны для будавання вежаў з людзей (на прыклад, высокая ўнутраная столь для магчымасці практыкавацца ўзімку і адкрыты ўнутраны дзядзінец для вясны і лета, а таксама розныя прыстасавання для падзення).

Група з'яўляецца адной з самых важных арганізацый у Vilafranca del Penedès і шмат разоў прадстаўляла каталонскую культуру за мяжой. Асацыяцыя мае больш за 500 афіцыяльных спонсараў, і адначасова мае падтрымку некалькіх грамадскіх і прыватных устаноў. У дадатак да ўдзелу ў выставах чалавечых вежаў, асацыяцыя арганізуе таксама іншыя культурныя мерапрыемства, такія як невялікія канцэрты, конкурсы паэзіі, спаборніцтва на веласіпедах, турніры па даміно, конкурсы ў з'яданні ежы і школы для дзетак у будаванні чалавечых вежаў.

Дзейнасць «Кастэллэ дэ Вілафранка» дазволіла захаваць і развіць каталонскую культуру, якая была прызнана і за межамі горада Vilafranca del Penedès. Такім чынам група была ўзнагароджана Гарадскім Медалем (Medalla de la Vila), і Крыжам Святога Джорджа ад каталонскага Ураду (Creu de Sant Jordi).

Гласарый[правіць | правіць зыходнік]

Будаванне чалавечых вежаў мае сваю ўласную спецыфіку. Дзеля таго каб лепш зразумець гэту інфармацыю, ніжэй пададзены некаторыя агульныя словы і выразы, якія немагчыма перакласць, але іх можна растлумачыць.

Назоў чалавечай вежы[правіць | правіць зыходнік]

Назоў кожнай вежы складаецца з двух лічб: першая акрэслівае колькасць людзей на кожным узроўне, а другая — колькасць узроўняў у самой вежы.

  • Напрыклад: Tres de Vuit (3 de 8): азначае, што вежа складаецца з васьмі ўзроўняй па тры чалавекі на кожным узроўне.

Тыпалогія чалавечай вежы[правіць | правіць зыходнік]

Кожны тып вежы розніцца ў асноўным колькасцю людзей на адным узроўне:

  • Pilar de…: адзін чалавек на ўзровень.
  • Torre de…: два чалавекі на ўзровень.
  • Tres de…: тры чалавекі на ўзровень.
  • Quatre de…: чатыры чалавекі на ўзровень.
  • Cinc de…: пяць чалавек на ўзровень.
  • Quatre de… amb l'agulla: чатыры чалавекі на ўзровень з калонай у некалькі ўзроўняў, якая знаходзіцца ў межах галоўнай вежы.

Колькасць узроўняў у самых звыклых чалавечых вежах:

  • Sis: шэсць узроўняў.
  • Set: сем узроўняў.
  • Vuit: восем узроўняў.
  • Nou: дзевяць узроўняў.
  • Deu: дзесяць узроўняў.

Калі вежы вельмі высокія і/альбо маюць невялікую колькасць людзей на кожным узроўні, яны звычайна патрабуюць дадатковую падтрымку ніжніх узроўняў альбо ўзроўняў асновы. Часта, назва ўзроўня асновы закладзена ў назве самой вежы. Тры асновы, якія звычайна вакарыстоўваюцца пры стварэнні чалавечых веж:

  • Pinya: нармальны асноўны наземны ўзровень, часта складаецца з некалькіх соцен людзей. Усе вежы маюць гэты ўзровень, і ён ніколі не ўзгадваецца ў іх назве.
  • Folre: другая аснова, якая знаходзіцца вышэй за першы ўзровень (Pinya). Калі гэтая аснова выкарыстоўваецца, то яе назва заўсёды ўзгадваецца ў назве вежы.
  • Manilles: трэцяя аснова, якая знаходзіцца над другім узроўнем (Folre). Пры яе ўжыванні яна таксама заўсёды ўзгадваецца ў назве вежы.

Этапы Будовы Чалавечай вежы[правіць | правіць зыходнік]

Вежы могуць быць пабудаваныя цалкам або часткова. Пры паспяховай пабудове і дэмантаванні вежы выкарыстоўваюцца наступныя словы:

  • Descarregat: вежа дасягнула сваёй вяршыні і была паспяхова дэмантавана.
  • Carregat: вежа дасягнула сваёй вяршыні, але разбурылася падчас дэмантавання.
  • Intent: няўдалая спроба.

Прыклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Pilar de sis: вежа з шасцю ўзроўнямі па адным чалавеку ў кожным узроўні. Калі нічога іншага не ўзгадана, то трэба разумець, што вежа мае заўсёды першую аснову (pinya), і яна была паспяхова дэмантавана (descarregat).
  • Torre de set: вежа з сямю ўзроўнямі па два чалавекі ў кожным.
  • Cinc de nou amb folre: вежа ў дзевяць узроўняў з пяццю людзьмі на кожным узроўні, з другой асновай (folre), змешчанай над першай асновай (pinya).
  • Quatre de vuit amb l'agulla: вежа з восьмю ўзроўнямі па чатыры чалавекі на ўзроўні з унутранай калонай у шэсць узроўняў (agulla).
  • Tres de deu amb folre i manilles: тры чалавекі на ўзроўні ў вежы з дзесяццю ўзроўнямі з другой (folre) і трэцяй (manilles) асновамі.

Ёсць іншыя назовы, якія выкарыстоўваюцца для кожнага вызначанага становішча ў межах веж, але яны не згадваюцца або не ўжываюцца ў гэтым артыкуле. Інфармацыя, змешчаная тут, дае ўсебаковы кароткі агляд самай агульнай тэрміналогіі і стварае структуру для лепшага разумення чалавечых веж.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая cinc de nou amb folre descarregat, Castellers de Vilafranca
Quatre de nou amb folre i l'agulla (1/2), Castellers de Vilafranca
Quatre de nou amb folre i l'agulla (2/2), Castellers de Vilafranca
Першая torre de nou amb folre i manilles descarregada, Castellers de Vilafranca

Кастэллэ дэ Вілафранка — культурная асацыяцыя, якая была заснавана ў верасні 1948. Першым лідарам і Тэхнічным Менеджарам групы (cap de colla) стаў Oriol Rossell. Група паспяхова дэбютавала з вежамі ў сем узроўняў, і таксама падтрымлівала блізкія адносіны з casteller групамі ў іншых гарадах. Першымі лідарамі былі Oriol Rossell (1948—1952) і Ramon Sala (1953—1955). Група першапачаткова насіла яркія ружовыя кашулі, а пасля, чырвоныя.

У 1956 група амаль бяздзейнічала з-за ўнутраных рознагалоссяў і спрэчак. У 1957 група рэарганізавалася і абрала зялёны колер для кашуль, які дагэтуль з'яўляецца адметным колерам групы. З 1957 да 1968 вежы з сямю ўзроўнямі былі нормай, і cinc de set была самай высокай вежай. З 1969 да 1974 група значна ўдасканалілася, будуючы першыя вежы ў катэгорыі з васьмю ўзроўнямі: torre de set, quatre de vuit, tres de vuit, pilar de sis, і torre de vuit amb folre. У 1972, група выйграла Concurs de castells de Tarragona ў спаборніцтве па будаванню чалавечых веж, якія праводзяцца кожныя два года ў горадзе Таррагона на поўдні Каталоніі. На працягу тых гадоў лідарамі групы былі Josep Pedrol (1957—1959), Carles Domènech (1960—1961), Joan Bolet (1962—1963), Gabi Martínez (1964—1969), Lluís Giménez (1970—1973) і зноўку Gabi Martínez.

У 1975 група прайшла важнае ўнутранае рэструктураванне, пераходзячы ад вельмі персаналізаванага і выключнага лідарства cap de colla да кіравання тэхнічным бокам будаўніцтва веж на аснове кансенсусу (згоды) ўсіх членаў каманды. 1981 год прынёс шмат унутраных змен. Так, было вырашана, што членам каманды больш не будуць індывідуальна плаціць. Гэта выклікала рознагалоссі ў групе. З 1975 да 1982 вежы з васьмю ўзроўнямі рабіліся вельмі часта, але ўсё ж з цяжкасцямі. У 1983 і 1984 група аднавіла свае сілы ў гэтай катэгорыі і ў 1985 група пабудавала першы cinc de vuit. Гэтае значнае дасягненне апынулася ўсяго толькі пачаткам на шляху да яшчэ больш вялікіх вежаў з дзевяццю ўзроўнямі. У 1987 была створаная першая вежа tres і quatre de nou amb folre (carregat), і ў 1989 першая цалкам паспяховая tres de nou amb folre (descarregat) была дасягнутая. Падобны поспех адбыўся і ў 1990 з першай пабудаванай вежай quatre de nou amb folre (descarregat). лідарам групы з 1975 па 1994 быў Carles Domènech.

З 1995 па 2004 гады група цешылася самымі паспяховымі творчымі гадамі. На працягу гэтага перыяду былі дасягнуты самыя высокія і самыя цяжкія вежы: descarregats (цалкам і паспяхова дэмантаваныя) torre de nou amb folre i manilles, pilar de set amb folre, pilar de vuit amb folre i manilles (упершыню ў XX стагоддзі), quatre de vuit amb l'agulla (упершыню ў XX стагоддзі), quatre de nou amb folre i l'agulla (упершыню ў гісторыі чалавечых веж), cinc de nou amb folre, і tres and quatre de nou amb folre built simultaneously (упершыню і толькі адзін раз у гісторыі чалавечых веж). Былі таксама і іншыя поспехі. Што датычыцца веж, якія былі толькі «carregats» (г.з. дасягнулі сваёй вяршыні, але разбурыліся пасля): torre de vuit (упершыню ў XX стагоддзі); quatre de nou, і tres de deu amb folre i manilles (першы раз у гісторыі чалавечых веж), то група таксама выйграла спаборніцтва Tarragona Human Towers Competition у 1996, 1998, 2002, 2004 і 2006. У 2005 годзе Кастэллэ дэ Вілафранка дасягнула вежы «torre de nou amb folre», якая лічыцца самай цяжкай да будавання вежай, зробленай калі-небудзь любой групай да цяперашняга часу.

Francesc Moreno Melilla быў лідарам з 1995 па 2003, а Lluis Esclassans з 2004 да 2007. David Miret быў абраны новым лідарам у снежні 2007.

Узведзеныя Чалавечыя вежы[правіць | правіць зыходнік]

На працягу ўсёй гісторыі, «Кастэллэ дэ Вілафранка» узвяла мноства разнастайных тыпаў чалавечых веж, якія калі-небудзь маглі быць пабудаваныя. Ніжэй можна будзе знайсці спіс веж, пабудаваных групай і дату, калі яны былі пабудаваныя ўпершыню (carregat альбо descarregat).

Castell Descarregat Carregat
вежа дасягнула сваёй вяршыні і была паспяхова дэмантавана) (вежа дасягнула сваёй вяршыні, але разбурылася падчас дэмантавання)
Torre de nou amb folre 30.08.2005**
Tres de deu amb folre i manilles 15.11.1998**
Quatre de nou amb folre i tres de nou amb folre simultanis 31.08.2001**
Torre de vuit 01.11.1999*
Quatre de nou 01.11.2002
Quatre de nou amb folre i agulla 01.11.1996** 01.11.1995**
Cinc de nou amb folre 01.11.1997 30.08.1997
Pilar de vuit amb folre i manilles 28.09.1997* 31.08.1995*
Torre de nou amb folre i manilles 30.08.1995
Tres de nou amb folre 30.08.1989 31.08.1987
Quatre de nou amb folre 01.11.1990 01.11.1987
Quatre de vuit amb l'agulla 08.10.1995*
Cinc de vuit 30.08.1985
Torre de vuit amb folre i pilar de set amb folre simultanis 31.08.2006**
Pilar de set amb folre 01.10.1995 14.05.1995
Tres de vuit amb agulla 29.20.2006**
Dos pilars de sis simultanis (un de carregat) 31.08.2001**
Torre de vuit amb folre 17.11.1974 12.10.1973
Tres de vuit 30.08.1974 01.10.1972
Pilar de sis 30.08.1972 19.12.1971
Quatre de vuit 30.08.1971 12.10.1969
Nou de set 11.12.1988
Torre de set 24.08.1969
Tres de set aixecat per sota 25.11.1973
Sis de set 21.01.1997
Cinc de set amb agulla 19.04.2008**
Cinc de set 26.09.1965 30.08.1965
Tres de set amb l'agulla 10.08.1996**
Quatre de set amb l'agulla 05.08.1954 31.08.1953
Tres de set 31.08.1949
Quatre de set 31.08.1949
Torre de sis 16.06.1949
Pilar de cinc 14.09.1948
* Першая ў XX ст
** Першая ў гісторыі

Арганізацыя[правіць | правіць зыходнік]

Фатаграфія групы

Паводле агульнай арганізацыі групы, органы кіравання складаюцца з дзвюх галоўных органаў — тэхнічнага (Тэхнічны Камітэт або проста la Tecnica), і адміністрацыйнага (Камітэт Праўлення).

Тэхнічны Камітэт адказвае за ўсе аспекты будаўніцтва чалавечых вежаў. лідар групы «cap de colla» мае найбольшую адказнасць, паколькі ён — галоўны ў асацыяцыі ў вобласці будаўніцтва веж. Яму дапамагае і падтрымлівае каманда, якая складаецца з sotscap de colla (віцэ-главы), і двух тэхнічных дараднікаў. Тры іншых каманды залежаць ад гэтага ядра: каманда canallа (адказная за дзяцей, якія карануюць вежы), каманда pinyes, folres and manilles (адказная за фарміраванне першых, другіх і трэціх асноў), і каманда лекараў. Кожная з іх адпаведна адказная за матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне, тэхнічную інфармацыю і фізічнае навучанне.

Камітэт Праўлення адказвае за кіраванне групай. У то час як гэты камітэт назірае і кіруе актывамі групы, першаснае заданне членаў камітэта складаецца з таго, каб прадставіць групу грамадству, СМІ і іншым арганізацыям. У межах кіравання прэзідэнт нясе найбольшую адказнасць. Сакратар і пяць віцэ-прэзідэнтаў мусяць рыхтаваць для яго справаздачы, і кожны з іх адказны за вызначаны абшар: сацыяльная дзейнасць, скарбнік, супрацоўніцтва з грамадскімі ўладамі, абслугоўванне Cal Figarot, маркетынг і СМІ. Група таксама мае тры кансультатыўныя рады ў сферы міжнародных адносін, юрыдычнага абслугоўвання і рада старэйшын.

Арганізацыйная структура[правіць | правіць зыходнік]

Only tres and quatre de nou amb folre descarregats simultaneously in human tower history, Castellers de Vilafranca

Тэхнічны Камітэт[правіць | правіць зыходнік]

  • Cap de colla — лідар\дырэктар групы: Pere Almirall i Piqué
  • Vice-Cap de colla — віцэ-дырэктар групы: Manel Huguet i Mestres
  • Тэхнічныя Дапамагаючыя: Aleix Masana i Escamilla, Raül Tudela i Giménez

Камітэт Праўлення[правіць | правіць зыходнік]

  • Прэзідэнт: Josep Cabré i Tugas
  • Сакратар: Miquel Ropero i Ventosa
  • Віцэ-прэзідэнт па Сацыяльнай Дзейнасці: Josep M. Martínez Camús
  • Казначэйскі Віцэ-прэзідэнт: Antoni Grau i Adell
  • Віцэ-прэзідэнт па сувязям з Грамадскасцю: Antoni Rossell i Trens
  • Віцэ-прэзідэнт па Абслугоўванню Штаб-кватэры: Manel Martín i Melgares
  • Віцэ-прэзідэнт па пытаннях Маркетынга і СМІ: David Tudela i Giménez

Кансультатыўныя Рады[правіць | правіць зыходнік]

  • Міжнародныя Адносіны
  • Група Юрыстаў Кансультантаў
  • Рада Старэйшын

Cal Figarot, Штаб-кватэра[правіць | правіць зыходнік]

Дзядзінец Cal Figarot, штаб-кватэры Castellers de Vilafranca

Cal Figarotз'яўляецца штабам групы. Будынак у неагатычным стыле, пабудаваны архітэктарам August Font de Carreres у канцы XIX-ага ст., быў набыты ў 1983. Сумежны склад быў набыты ў 1998, і абодва будынкі былі адрамантаваныя ў адпаведнасці з запатрабаваннямі групы. Склад мае ўнутраны адкрыты пляц у 600 кв.м. Будынак у неагатычным стылі мае зграбны выгляд, напоўнены дэкаратыўнымі дэталямі пачатку XX стагоддзя. Група мае ў сваім распараджэнні розныя памяшканні, напрыклад гімназічныя залы, офіс сакратара, шматфункцыянальныя адкрытыя пляцы і сталовую/рэстаран. Найважнейшае і самае добрае месца — гэта ўнутраны дзядзінец. Ён з'яўляецца галоўным месцам сустрэчы групы, дзе праводзяцца вясновыя і летнія навучальныя сесіі.

Castellers de Vilafranca у свеце[правіць | правіць зыходнік]

Quatre de vuit у Санц'яга, Чылі, Castellers de Vilafranca
Quatre de vuit у Ватыкане, Castellers de Vilafranca

Кастэллэ дэ Вілафранка была адной з самых вядомых груп ва ўсім свеце па будаванню чалавечых веж. Яна выступала ў розных краях:

  • у Францыі, падчас фестываля газеты «L'Humanité’» у Парыжы (1973).
  • у Швейцарыі, падчас Quinzena Catalana у Жэневе (1978).
  • на італьянскым востраве Сардзінія (1978), з выступамі ў Alghero і Sassari.
  • у Партугаліі (1982) з выступамі ў Лісабоне, Сінтре, Эсторыле, Каімбра і Порто.
  • у Італіі (1984), дзе група выступала ў Пізе, Сіене, Рыме, Ватыкане і Фларэнцыі.
  • у французскім горадзе Beziers (1987).
  • у Італіі (1988), падчас святкавання тысячных угодкаў Каталоніі, рабілі выступы ў Пізе, Ватыкане і Рыме.
  • у Краіне Баскаў (1990) група выступала ў такіх гарадах як Bergara, Antzuola, Zumarraga і Urretxo.
  • у Італіі (1990), на поўначы ў гарадах Feltre (palio), Niccia і Melere (у муніцыпалітэце Trichiana) і Венецыі.
  • зноў у Францыі (1991), з выступамі ў Тулузе падчас Міжнароднага Фестываля Сарданы, і ў горадзе Каркасон.
  • у Люксембургу і Германіі (1991), выступаючы ў Люксембурге (сталіцы), Моерсе, Вольфенбютэле, Гановеры, Берліне і Франкфурце.
  • на «Універсальнай Выставе Севілля' 92» (1992), падчас святкавання дня Каталоніі.
  • у «Santiago de Compostella (1993)», у рамах «Xacobeo '93».
  • у тым жа самым годзе група арганізавала тур па пяці краінам: Францыя (Marseille), Італія (Lecco, Melzo і Bergamo), Славенія (Ljubljana, Postojna, Otocec, Novo Mesto і Crnomelj), Аўстрыя (Klagenfurt) і Манака.
  • зноў у Парыжы і ў Poix de Picardie, Францыя (1993).
  • пяты раз у Італіі з выступамі ў Венецыі (Карнавал) і Местре, і ў Францыі (Villeurbanne і Lyon) у 1994.
  • у Нідэрландах і Бельгіі (1994), выступаючы ў Амстэрдаме, Энсхэдзе, Аалтэне, Алмело, Эмене і Бруселі.
  • зноў у Краіне Баскаў (1995) з выступамі ў горадзе Тудела.
  • у Даніі (1996), у Капенгагене і Холце.
  • у тым жа самым годзе быў арганізаваны выступ у Францыі (Мец), Нідэрландах (Маастрыхце) і Бельгіі (Булоне).
  • у Собрадзіэл (1999), у Арагоне.
  • у Bühl — горадзе-пабраціме з Vilafranca del Penedès (2002).
  • у Саламанцы (2002).
  • зноў у Францыі (2004), з выступамі ў Дюнкерке.
  • у Краіне Баскаў (2005), з выступамі ў Donostia и Elorrio.
  • у Францыі (2006), з выступамі ў Steenvoorde.
  • зноў у Арагоне (2006), на фесце Binèfar.
  • у 2007 група выступала ў Германіі падчас Франкфурцкага Кніжнага Кірмаша.
  • у студзені 2008 група выступала ў Чылі. Гэты выступ стаў прэм'ерай для каталонскай групы па будаўніцтве чалавечых веж у паўднёвым паўшар'і.
  • Кастэллэ дэ Вілафранка таксама выступала на цырымоніі адкрыцця «XXV Алімпійскіх Гульняў» у Барселоне ў 1992, гэта, несумнеўна, было самай грандыёзнай падзеяй у гісторыі будаўніцтва чалавечых веж ва ўсім свеце.
  • Група таксама рабіла выступы падчас «сусветнай прэзентацыі» апошняга рамана Ноа Гордана «Вінны скляпок» які знаходзіцца ў Vilafranca del Penedès (2007).

«Кастэллэ дэ Вілафранка» таксама распаўсюдзіла традыцыю будаўніцтва чалавечых веж у «Paisos Catalans» (тэрыторыі, на якой традыцыйна гавораць на каталанскай мове):

  • Прадстаўлення ў Паўночнай Каталоніі: шэсць раз у Perpignan (1970, 1977, 1982 на фестывалі «Union Sportive des des Arlequins Perpignanais», USAP); 1989, 1997 і 1998 на «Mules Festival»; у Toluges (1970) падчас Мірнага Фестываля; у Collioure (1984); у Banyuls de la Marenda (1986); тры разы ў Вілафранка дэ Канфланэ (1985, 1988 і 1989); у манастыры Святога Міхэля дэ Куксы (1985); у Прада дэ Канфлан (у каталонскім Летнім Універсітэце і горадзе ў 1988) і ў Bao у рамках «Першай сустрэчы каталонцаў» на Поўначы Каталоніі (2002).
  • Чатыры разу ў Андоры: у Encamp (1971), Andorra la Vella і Sant Julià de Lòria (1976) (падчас Каталонскага Культурнага Кангрэса), у Escaldes і зноў у Andorra la Vella (1983) і Escaldes (1985).
  • Два туры ў Валенсійскай Вобласці: першы ў Ribera del Xúquer (1979), з прадстаўленнямі ў Carcaixent, у манастыры Aigües Vives, Sueca, Cullera, Algemesí і з вежай de cinc перад хатай Raimon (на каталонскай мове адзін з самых вядомых старых мастакоў), у Xativa; падчас другога тура (1981) група выступала ў Alcoi, Benidorm і Alicante. Пасля група выступала ў Carcaixent (1985), Algemesi (1993 і 2000), Castellon (2000 на 13-ым фестывалі «Festa de la Llengua»), Olleria і Benicarlo (на Дзень Валенсійскай Вобласці).
  • Адзін тур у Пальме, «Майорка» (1980) і Manacor, Menorca (2001).
  • Адзін тур, ужо згаданы, у Alghero (1978).

Удзел у Таррагонскіх Спаборніцтвах па Будаўніцтве Чалавечых веж[правіць | правіць зыходнік]

Група выйграла наступныя «Таррагонскія Спаборніцтвы па Будаўніцтве Чалавечых веж» (Спаборніцтва па будаўніцтве чалавечых веж, якое праводзіцца кожныя два года ў горадзе Таррагона на поўдні Каталоніі — «Tarragona Human Tower Competition»):

  • VII Tarragona Human Tower Competition, 1972
  • XVI Tarragona Human Tower Competition, 1996
  • XVII Tarragona Human Tower Competition, 1998
  • XIX Tarragona Human Tower Competition, 2002
  • XX Tarragona Human Tower Competition, 2004
  • XXI Tarragona Human Tower Competition, 2006
  • XXII Tarragona Human Tower Competition, 2008

Related links[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]