Маркетынг
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Маркетынг (ад англ. marketing, market - рынак)
[правіць] Азначэнні
Паняцце маркетынгу часта звязваюць з любой дзейнасцю ў сферы рынку, пры гэтым спасылаюцца на паходжанне і пераклад самога слова маркетынг (з англ., market – рынак, ing – указвае на актыўную дзейнасць ). Але гэта трактоўка была перагледжана і існуючыя азначэнні даўно перараслі гэта даслоўнае абазначэнне. У 1965 г. было прапанавана наступнае азначэнне: “маркетынг – гэта практычная дзейнасць, сістэма кіраўнічых функцый, з дапамогай каторых арганізоўваюць і кіруюць комплексам дзеяў, якія звязаны з адзнакай пакупательскай здольнасці ўжывальнікаў, з яе ператварэннем у рэальны попыт на тавары і паслугі і набліжэннем гэтых тавараў да ўжывальнікаў для атрымання прыбытку ці якой-небудзь іншай мэты”[1]. Амерыканская асацыяцыя маркетынга (АМА) у 1960 г. ухваліла паняцце маркетынга, у адпаведнасці з якім ен разглядаецца як прадпрымальніцкая дзейнасць, звязанная з накіраваннем патоку тавараў і паслуг ад вытворцаў да спажыўцоў. Але ўжо ў 1885 годзе гэтай жа асацыяцыяй была прызнана больш шырокае тлумачэнне: “Маркетынг уяўляе сабой працэс планавання і ажыццяўлення задумкі, ценаўтварэнне, прасоўванне і рэалізацію ідэй, тавараў і паслуг пры дапамозе абмену, задавальняючага мэты асоб ці арганізацый”[2]. Зараз існуе мноства азначэнняў маркетынгу. Адзін з вядучых і самы знакаміты спецыяліст у сферы маркетынгу Філіп Котлер дае наступнае азначэнне: “Маркетынг – від чалавецкай дзейнасці, накіраванай на задавальненне патрэб пры дапамозе абмена”. [3]
Згодна дадзеным Амерыканская асацыяцыі маркетынгу, зараз азначэнняў маркетынга налічваецца больш за 2000. Асновай існавання маркетынгу з’яўляецца заўседнае ўзаемадзеянне попыту і прапанавання, якое з’яўляецца бесперапынным працэсам задавальнення і ўзнаўлення патрэб і жаданняў асобных індывідуумаў ці іх груп. Такім чынам, асновай маркетынгу служыць двухадзіны і ўзаемадапалняючы падход. З аднаго боку – дбайнае і ўсебаковае вывучэнне рынку, попыту, густу і патрэб, арыентацыя вытворчасці на гэтыя патрабаванні, з другога – актыўнае ўздзеянне на рынак і існуючы попыт, на фарміраванне патрэб і пераваг пакупнікоў[4].
Да таго, як маркетынг займеў шырокае ўжыванне ў эканамічнай практыке, атрыманне максімальнага прыбытку забяспечвалась рознымі шляхамі: экстэнсіўнае развіцце вытворчасці, гэта значыць простае павелічэнне аб’ему прадукцыі. Такой шлях называецца канцэпцыяй удасканальвання вытворчасці; канцэпцыя ўдасканальвання тавару, што азначае паляпшэнне якасці прадукцыі; канцэпцыя інтэнсіфікацыі камерцыйных намаганняў, якая прадугледжвае навязванне тавараў пакупніку.
Спецыфіка маркетынгавага падходу патрабуе, каб любая прадпрымальніцкая дзейнасць была сканцэнтравана вакол спажыўца. Гэта значыць, што павінны вытварацца і пастаўляцца на рынак тавары, якія будуць безумоўна куплены, на якія абавязкова будзе попыт. “Вытвараць тое, што прадаеца, а не прадаваць тое, што вытвараецца”, - асноўны лозунг маркетынгавага падходу да кіравання вытворчасцю і сбытам для любой арганізацыі[5].
Што датычыцца мэт маркетынгу, то Ф.Котлер прыводзіць наступные погляды на іх: “дасягненне максімальна магчымага ўжывання, дасягненне максімальна спажывальніцкай задаволеннасці, прапанаванне максімально шырокага выбару, максімальнае павышэнне якасці жыцця”[6].
Маркетынг з’яўляецца рэальнай сістэмай, якая ўзгадняе знешнюю і ўнутраную дзейнасць фірмы, а таксама звязвае ўзаемадзеянне ўсіх суб’ектаў вытворчай сістэмы і сбыта тавараў і паслуг[7].
[правіць] Спасылкі
- ↑ Успенский И. В. //Интернет-маркетинг – СПб.:СПГУЭиФ, 2003. http://www.aup.ru/.
- ↑ Успенский И. В. //Интернет-маркетинг – СПб.:СПГУЭиФ, 2003. http://www.aup.ru/.
- ↑ 1.Котлер Ф. Основы маркетинга – М.: Экономика, 1995. – 550 с.
- ↑ Успенский И. В. //Интернет-маркетинг – СПб.:СПГУЭиФ, 2003. http://www.aup.ru/.
- ↑ 1.Ромат Е. В. Реклама:Учебное пособие – Киев: ИСИО Украины – НВФ Студцентр, 1996. – 224 с.
- ↑ 1.Котлер Ф. Основы маркетинга – М.: Экономика, 1995. – 550 с.
- ↑ Успенский И. В. //Интернет-маркетинг – СПб.:СПГУЭиФ, 2003. http://www.aup.ru/.