Каштэля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каштэля
Класіфікацыя
Род: Яблыня

Пошук выяў на Вікісховішчы

Каштэ́ля — старадаўні польскі зімовы сорт яблыні[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Зімаўстойлівы. Пачынае плоданасіць на 10—12-ы год. Плады масаю каля 100 г, пляската-круглыя, зеленавата-жоўтыя, мякаць цвердаватая, салодкая, пераспелая становіцца рыхлай; выспяваюць у канцы верасня; зберагаюцца да лютага. Устойлівыя да хвароб[1].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Каштэля вядомая ў Польшчы з XVII стагоддзя, з часоў Яна III Сабескага[2]. Раслі каштэлі ў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне[3].

У Беларусі раянаваны ў паўднёвай садовай зоне[1].

Селекцыя[правіць | правіць зыходнік]

У міжваеннай Заходняй Беларусі раілі каштэлю шчапіць двойчы[4].

Праз шэраг недахопаў БелНДІ пладаводства раіць наўзамен рассаджваць сорт беларускі салодкі[5]. На аснове каштэлі выведзеныя палепшаныя сарты:

  • «Імант» — селекцыяваны ў Беларусі. Устойлівы да паршы[6].
  • «Фарэле» — селекцыяваны ў Латвіі. Позні зімаўстойлівы, мае добры імунітэт да паршы і гнілізны. Мае высокую ўраджайнасць і рэгулярнае плодаванне[6].

Зноскі

  1. а б в Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя 1979.
  2. Jabłoń KOSZTELA (польск.). Podkarpackiesady.pl. Праверана 17 верасня 2019.
  3. Яна Шыдлоўская.. Чым спакусіць Еву. Дзе беларусу добра. Радыё «Свабода» (17 верасня 2016). Праверана 17 верасня 2019.
  4. Сарты садовіны, выбраныя Помолёгічнай Камісіяй для Віленшчыны, Наваградчыны, Беласточчыны і Палесься // Самапомач : Беларуская коопэратыўна-гаспадарчая часопісь. — Вільня: красавік 1933. — № 4 (7). — С. 30—31.
  5. Адам Оршыч. Забыты смак сапяжанкі. Наша Ніва (29 лістапада 2002). Праверана 17 верасня 2019.
  6. а б Каштеля сорт яблок (руск.). Сад и огород. Праверана 17 верасня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]