Заходняя Украіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Палітычныя рэгіёны Украіны

Заходняя Украіна — тэрмін, якім у розныя часы украінскай гісторыі пазначалі пэўную сукупнасць украінскіх земляў, якія ўваходзілі ў склад Аўстра-Венгрыі ў 1867 - 1918 гадоў, а таксама Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі.

Гістарычныя мадыфікацыі тэрміна[правіць | правіць зыходнік]

Тэрытарыяльныя змены з 1654 да 1954 у межах Украіны на 1991

Пасля другога і трэцяга падзелаў Рэчы Паспалітай назва «Заходняя Украіна» замацавалася пераважна за землямі, якія ўваходзілі ў склад Аўстрыі (з 1867 — Аўстра-Венгрыя).

«Заходняя Украіна» — назва, якая сустраецца пераважна ў публіцыстыцы ў дачыненні да Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі (ЗУНР).

Пасля таго, як паводле Рыжскай мірнага дагавора 1921 года, заключанага паміж РСФСР, Украінай і Польшчай, заходняя частка Украіны адышла Польшчы, тэрмін «Заходняя Украіна» трывала замацаваўся менавіта за гэтай часткай Украіны ў адрозненне ад Усходняй Украіны, якая апынулася ў складзе УССР. У 1920-я тэрыторыю Украіны складалі землі, якія афіцыйна ў Другой Рэчы Паспалітай называліся Крэсамі ўсходнімі — Галічына («Усходняя Малапольшча») з часткай Заходняга Падолля, Заходняя Валынь, Холмшчына, Падляшша і Заходняе Палессе. У Заходнюю Украіну ўваходзілі ваяводствы: Станіслаўскае, Тарнопальскае, Валынскае, Львоўскае (без васьмі заходніх паветаў), Палескае (бяз Косаўскага і паловы Пружанскага паветаў), Холмшчына Люблінскага ваяводства і палова Бельскага павета Беластоцкага ваяводства.

Як адзначае гісторык Яраслаў Вярменіч, такую «цераспалосіцу» польскія ўлады стварылі наўмысна — з палітычных меркаванняў: польскі ўрад катэгарычна не ўспрымаў памкнення ўкраінцаў мець (прынамсі ў Галіччыне) асобныя адміністрацыйныя адзінкі.

У шырокім сэнсе тэрмін «Заходняя Украіна» адносна ўкраінскіх земляў у перыяд між Першай і Другой сусветнай войнамі выкарыстоўваўся датычна толькі тых земляў, якія былі пад уладаю Польшчы, Румыніі і Чэхаславакіі. Акрамя ўжо пералічаных тэрыторый, якія былі ў межах польскіх граніцаў, гэта былі таксама землі Паўночнай Букавіны і Закарпацця. Пасля далучэння заходнеўкраінскіх земляў у склад УССР назва «Заходняя Украіна» замацавалася за абласцямі, утворанымі на працягу 1939—1946 (акрамя Ізмаільскай вобласці).

Сучаснае выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Як адзначае «Энцыклапедыя гісторыі Украіны» (2005), датычна тэрыторый сучаснай Украіны тэрмін «Заходняя Украіна» ўжываецца ў двух значэннях. У асноўным так называюць толькі тры галіцкія вобласці — Львоўскую, Івана-Франкоўскую і Цярнопальскую. Аднак даволі часта тэрмінам карыстаюцца і для пазначэння тэрыторыі васьмі абласцей — акрамя трох галіцкіх, Валынскай, Ровенскай, Хмяльніцкай, Чарнавіцкай і Закарпацкай. Аднак «Геаграфічная энцыклапедыя Украіны» (1990) пазначыла Заходную Украіну як гістарычна-геаграфічную название земляў Украіны (на то час — СССР), што складаюць тэрыторыю цяперашніх пяці абласцей — Львоўскай, Івана-Франкоўскай, Цярнопальскай, Валынскай і Ровенскай. Надзвычай рэдка да Заходняй Украіны адносяць Вінніцкую і Жытомірскую вобласці.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
  • Західня Україна // Енциклопедія українознавства. У 10-х томах. / Головний редактор Володимир Кубійович. — Париж; Нью-Йорк: Молоде життя, 1954—1989.. — Т. 2. — С. 761.