Кваква звычайная
| Кваква звычайная | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Раздзел: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Атрад: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Від: |
Кваква звычайная |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Nycticorax nycticorax L., 1758 |
||||||||||||||
| Арэал | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
Кваква звычайная[1], чапля-кваква (Nycticorax nycticorax) — птушка сямейства чаплевых.
Невялікая чапля. Даўжыня цела да 60 см, маса 500-700 г, размах крылаў 1,05-1,12 м. Адзін з найбольш прыгожых прадстаўнікоў сямейства. Ад іншых чапляў адрозніваецца каржакаватым целаскладам і кароткай шыяй. Спіна і верх галавы чорныя, крылы шэрыя, надбрыўная палоса, лоб і брушка белыя. Дзюба чорная, вочы чырвоныя. Вясной на патыліцы ўтвараецца чубок з доўгіх пёраў.
Пашырэнне: Еўразія, Афрыка, Паўночная і Паўднёвая Амерыка. Ва ўсходняй Галарктыцы праз Беларускае Палессе, Ніжняе Паволжа і Казахстан праходзіць паўночная мяжа пашырэння. Месцы пражывання: хмызнякі і зараснікі трыснягу ў поймах рэк. Зрэдку селіцца ў калоніях іншых відаў чапляў.
Тыпова начная птушка. Гняздуецца пераважна на дрэвах, пры іх адсутнасці - на кустах вярбы або на заломах трыснягу і іншай прыбярэжнай расліннасці. У кладцы 3-5 яек памерамі 49,2 x 35,5 мм. Корміцца рыбай, жабамі, воднымі і наземнымі насякомымі, мышападобнымі грызунамі. Кваквы, якія жывуць у Еўропе, - пералётныя. Зімуюць у экватарыяльнай Афрыцы.
| Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. IV катэгорыя (NT) |
Літаратура [правіць]
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Зноскі
- ↑ Кваква звычайная ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.206