Квебекскі мост

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Квебекскі мост уначы

Квебекскі мост (фр. Pont de Québec) — металічны кансольны мост праз раку Святога Лаўрэнція, які злучае горад Квебек і Леві.

Мост планавалі пабудаваць яшчэ ў сярэдзіне XIX стагоддзя, аднак цалкам ён быў адкрыты 3 снежня 1919 года. 30 жніўня 1907 адбылося абвальванне яшчэ не дабудаванага моста, якое пацягнула гібель 75 чалавек. Належыць Канадскім чыгункам, адлегласць паміж апорамі - 549 м, агульная даўжыня 987 м, а шырыня - 29 м. На момант пабудовы ён быў самым буйным мостам Канады.

На мосце ёсць тры паласы для аўтатранспарту, адна для чыгункі і адна пешаходная дарожка.