Рака Святога Лаўрэнція

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Святога Лаўрэнція
Saint Lawrence River, Fleuve Saint-Laurent
DSCN4262 rmosesspstlawrence e.jpg
Выток Возера Антарыё
Вышыня вытоку 250 м
Вусце Заліў Святога Лаўрэнція
Вышыня вусця 0 м
Даўжыня 1197 км
Расход вады 10 400 м³/с
Вадазбор 1,030 км²
Краіна Канада, ЗША
Вадазбор ракі Святога Лаўрэнція
Вадазбор ракі Святога Лаўрэнція

Рака Святога Лаўрэнція (фр.: fleuve Saint-Laurent, англ.: Saint Lawrence River) — рака ў Паўночнай Амерыцы, якая працякае па тэрыторыі ЗША і Канады і злучае Вялікія азёры з Атлантычным акіянам. Даўжыня 3350 км.[1]

Вадазбор 1290 тыс. км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 14 тыс. м3/сек.

Гісторыка-культурнае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Рака носіць назву, данную ёй Жакам Карцье. Акрамя ракі, гэтую ж назву атрымаў таксама заліў, у які яна ўпадае. Пасля падарожжаў Шамплена даліна ракі Св. Лаўрэнція стала цэнтрам французскай каланізацыі рэгіёна: тут сфарміравалася частка тэрыторыі Новай Францыі — правінцыя Квебек з гарадамі Манрэаль, Квебек, Леві і Труа-Рыўер. Пад час Сямігадовай вайны гэтыя землі былі захоплены брытанцамі. Негледзячы на гэта, рэгіён працягвае быць цэнтрам французскай мовы і культуры ў Паўночнай Амерыкі. Рака стала першым прасторным шляхам для гандляроў пушнінай і каланістаў, а ў наш час для вялікіх акіянскіх грузавых судоў.

Флора і фаўна[правіць | правіць зыходнік]

На раке можна сустрэць бялух, фінвалаў і блакітных кітоў. Спалучэнне раслін, жывёл і птушак, якія жывуць па берагам ракі, адно з найбольш стракатых на зямлі. У рацэ водзяцца сотні відаў рыб, больш за 20 відаў земнаводных і паўзуноў, а таксама 12 відаў водных сысуноў. На балотах і ўздоўж берагоў гняздуюцца каля 300 відаў птушак.

Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Мост праз раку Святога Лаўрэнція

Басейн ракі — адзін з самых густанаселеных і асвоеных ў Канадзе. Тут развіты як сельская гаспадарка (мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчванне пшаніцы), так і прамысловасць. У басейне ракі пражывае каля 20 мільёнаў чалавек, у тым ліку каля 4 мільёнаў - у горадзе Манрэаль.

Прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]