Кліменцій Піліпавіч Сцепанчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кліменцій Піліпавіч Сцепанчук
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1932(1932-10-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лістапада 2016(2016-11-16) (84 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера электратэхніка
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук[1] (1993)
Навуковае званне
Альма-матар

Кліменцій Піліпавіч Сцепанчу́к[2] (25 кастрычніка 1932, Мінск — 16 лістапада 2016) — вучоны, спецыяліст у галіне электратэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1994).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1956; аспірантура, 1964).

Працаваў на заводзе «Красный Октябрь» (Валгаград; 1956—1961), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1964—2006, энергетычны факультэт, дацэнт кафедры «Тэхніка высокіх напружанняў», з 1987 — кафедры «Тэарэтычныя асновы электратэхнікі», з 1994 — прафесар кафедры «Электрычныя станцыі»).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: тэхніка высокіх напружанняў; разлік, канструяванне і эксплуатацыя высакавольтнай ізаляцыі машын і апаратаў; электрычная ізаляцыя; экалагічныя праблемы высакавольтнай тэхнікі. Аўтар больш за 100 навуковых артыкулаў, 15 навучальных дапаможнікаў, манаграфіі і двух падручнікаў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Техника высоких напряжений: учебное пособие для студентов электроэнергетических специальностей втузов — Изд. 2-е, перераб. и доп. / Степанчук К. Ф., Тиняков Н. А. — Мн.: Вышэйшая школа, 1982. — 366, [1] c.
  • От 1000 до 1500000 вольт — Минск : Вышэйшая школа , 1985. — 191, [1] c.
  • Разрушение внутренней высоковольтной изоляции и диагностика ее повреждений (силовые трансформаторы, генераторы с водородным охлаждением) : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.14.12 / Степанчук Климентий Филиппович. — Санкт-Петербург, 1993.
  • Некоторые вопросы, связанные с пробоем и ионизацией в масляной и комбинированной изоляции : автореферат диссертации … кандидата технических наук / К. Ф. Степанчук. — Минск, 1965.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцепанчу́к Кліменцій Піліпавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 307. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Степанчук Климентий Филиппович // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 160—161. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]