Койданаўскі замак

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Замак
Койданаўскі замак
Кальвінскі збор і рэшткі замка на здымку Я. Балзункевіча
Кальвінскі збор і рэшткі замка на здымку Я. Балзункевіча
53°41′26.7″ пн. ш. 27°07′40.89″ у. д. / 53.69075° пн. ш. 27.128025° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Беларусь
Горад Дзяржынск
Дата заснавання ХІІХІІІ стст.

Койданаўскі замак — колішні мураваны замак у Койданаве, на Гаштольдавай гары, збудаваны каля кан. 15 — пач. 16 ст., у час знаходжання мястэчка ва ўласнасці Гаштольдаў. Вонкавы выгляд невядомы. Замак існаваў да кан. 16 ст. — пач. 17 ст. — адзначаны ў Інвентары 1588, не адзначаны ў Інвентары 1621 г. На яго месцы ў пач. 17 ст., відавочна ў 1613, быў збудаваны мураваны і ўмацаваны кальвінскі збор.

Кальвінскі збор у Койданава на малюнку Напалеона Орды, 1876

Пасля гэтага ролю замка як адміністрацыйнага цэнтра Койданаўскага графства Радзівілаў пачаў выконваць неўмацаваны сядзібны комплекс, размешчаны асобна ад мястэчка. У далейшым «замкам» няправільна называлі палацава-паркавы комплекс.

[правіць] Літаратура

  • Якімовіч Ю. Ці быў у Койданаве замак? // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Полымя. — ISSN 0131-2669., №3, 1985 С. 25—27.

[правіць] Cпасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах