Напалеон Орда
Напалеон Орда (11 лютага 1807, в. Варацэвічы на Піншчыне — 26 красавіка 1883) — пoльскі мастак, кампазітар, піяніст і педагог.
Змест |
[правіць] Біяграфія
Скончыў Свіслацкую гімназію. У 1823 г. паступіў у Віленскі ўніверсітэт. Але за ўдзел у тайным студэнцкім таварыстве «Заране» быў арыштаваны і выключаны з універсітэта. Удзельнічаў у паўстанні 1830—1831, пасля падаўлення якога эміграваў у Францыю. Там пазнаёміўся з Фрэдэрыкам Шапэнам, у якога браў урокі музыкі. Напісаў шэраг твораў для фортапіяна (рамансы, паланэзы, серэнады, мазуркі). У сярэдзіне 30-х гадоў — дырэктар Італьянскай оперы ў Парыжы. Вучыўся ў студыі П. Жэрара ў Парыжы і ў Віленскім універсітэце. З 1856 жыве ў Варацэвічах, Гродне, на Валыні. Пакінуў па сабе архітэктурныя замалёўкі вёсак, маёнткаў, замкаў, палацаў, гарадоў Беларусі, Літвы і Украіны.
[правіць] Творчасць
Наведаў шмат мясцін Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы. Замалёўваў пейзажы і будынкі, звязаныя з жыццём вядомых людзей. Даў абяцанне намаляваць усе замкі Беларусі, пакуль яны не разбурыліся.
[правіць] Уплыў на культуру
Выявы Мірскага і Нясвіжскага замкаў, замалёванныя Напалеонам Ордаю, былі выкарыстаны дзеля афармлення беларускіх грашовых купюраў.
[правіць] У Сеціве
- Напалеон Орда ў Юркавым куточку
- Напалеон Орда на pawet.net
- Падарожжы Напалеона Орды на мапе
- Музейны комплекс Напалеона Орды ў Варацэвічах
