Кратар Цы Байшы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Здымак кратараў Цы Байшы і Аўнатанян (здымак MESSENGER)

Цы Байшы — назва ударнага кратара на Меркурыі, адкрытага 14 студзеня 2008 года.

Кратар мае асіметрычную прамянёвую структуру, сфармаваную ўдарам метэарыта з усходу на захад ці з захаду на ўсход пад вельмі нізкім вуглом падзення. Побач размешчаны кратар Аўнатанян, у параўнанні з выцягнутай формай якога, кратар Цы Байшы больш блізкі да акружнасці. Дыяметр — 15 км.[1]

Кратар названы ў гонар вядомага кітайскага мастака Цы Байшы (кіт.: 齊白石, 1864—1957).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі