Дыяметр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Круг з цэнтрам M,
d — дыяметр,
r — радыус

У геаметрыі дыя́метр — гэта хорда (адрэзак, якая злучае дзве кропкі) на крузе (сферы, паверхні шара), якая праходзіць праз яго цэнтр; такая хорда будзе самай доўгай. Таксама дыяметрам называюць даўжыню гэтага адрэзка. Па велічыні дыяметр роўны двум радыусам.

Дыяметр крывой другога парадку — адвольная хорда, якая праходзіць праз яе цэнтр. Спалучаныя дыяметры — пара дыяметраў, якія задавальняюць умове: сярэдзіны хорд паралельных першаму дыяметру, ляжаць на другім дыяметры.

Дыяметр звязанага графа — гэта адлегласць паміж двума найбольш аддаленымі вяршынямі. Адлегласць паміж вяршынямі a і b — гэта даўжыня найкарацейшага шляху, які злучае іх.

Дыяметр мноства M, які ляжыць у метрычнай прасторы з метрыкай d — велічыня \sup_{x,y \in M}d(x, y).

Сімвал дыяметра[правіць | правіць зыходнік]

Сімвал дыяметра «⌀» падобны па памеры і напісанні да «ø» (перакрэсленая маленькая літара «о»). У Юнікодзе ён знаходзіцца пад нумарам 8960, які можа быць закадзіраваны ў HTML старонках, як або . Хоць, карэктнае адлюстраванне гэтага сімвала малаімаверна, таму, што сімвал дыяметра рэдка ўключаецца ў шрыфты (ваш браўзэр адлюстроўвае ⌀ і ⌀ у бягучым шрыфце). У многіх выпадках, сімвал «⌀» можна атрымаць у Microsoft Windows утрымліваючы клавішу [Alt] увесці 0 2 4 8 на лічбавай клавіятуры.

Важна таксама адрозніваць знак дыяметра «⌀» ад сімвала пустога мноства «\emptyset». Сімвал пустога мноства, у адрозненне ад знака дыяметра, падобны на Ø (перакрэсленая прапісная літара «О»).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]