Крахаль даўгадзюбы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Даўгадзюбы крахаль
Самец даўгадзюбага крахаля
Самец даўгадзюбага крахаля
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Клас:

Птушкі

Атрад:

Гусепадобныя

Сямейства:

Качыныя

Род:

Крахалі

Від:

Крахаль даўгадзюбы

Навуковая назва

Mergus serrator L., 1758

Арэал

Mergus serrator distr.png

ITIS   175139
NCBI   197939

Даўгадзюбы крахаль, даўганосы савук (Mergus serrator) — птушка з сямейства качыных.

Качка сярэдніх памераў. Даўжыня цела 56-62 см, маса 1-1,3 кг. На патыліцы двайны чуб з падоўжаных пёраў. Дзюба вузкая з зубцамі па краі і з кручком на канцы. Полавы дымарфізм у афарбоўцы добра выяўлены. У самца галава чорная з металічным адлівам, валляк буры з чорнымі стракацінамі, спіна цёмная, бакі шэрыя. Самка шэрая, з карычневай галавой і шыяй.

Пашырэнне: Еўразія і Паўночная Амерыка. У час пралёту рэгулярна адзначаецца на буйных вадаёмах у розных частках Беларусі. Месцы пражывання: парослыя дрэвава-хмызняковай расліннасцю астравы і ўзбярэжжы буйных азёр з празрыстай вадой. Адзначаны таксама ў час харчавання на мелкаводных сажалках рыбагадавальніка.

Гняздо робіць ва ўтульных месцах - у нішах сярод камення, у густых зарасніках крапівы, пад кустамі вярбы або пад полагам лесу. Кладка з 8-11 яек памерамі 64 x 44,9 мм у першай палове чэрвеня. У выпадку гібелі першай кладкі бывае паўторная. Наседжванне 26-28 сутак. Корміцца, галоўным чынам, дробнай рыбай.

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN) 

[правіць] Літаратура

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах