Крапіва

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Крапіва
Kopiva.JPG
Urtica dioica
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Urtica L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   19151
NCBI   3500
EOL   38080
IPNI   149535-3

Крапіва[3] (Urtīca) — род кветкавых раслін сямейства крапіўныя. Сцеблы і лісце пакрытыя пякучымі валасінкамі (якія далі лацінскую назву: лац.: Ūrō — «пяку»). Род ўключае ў сябе каля 40-45 відаў. Растуць, у асноўным, у зоне ўмеранага клімату ў Паўночным і (радзей) Паўднёвым паўшар'ях. У Беларусі 5 відаў[4]: найбольш распаўсюджаны крапіва двухдомная (Urtica dioica) і жыгучка (Urtica urens). Рэдкі від, занесены ў Чырвоную кнігу — крапіва кіеўская (Urtica kioviensis). Таксама сустракаюцца Urtica galeopsifolia і Urtica sondenii.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
  3. Крапіва ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.451
  4. Растения Беларуси