Крок (адзінка даўжыні)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Крок — даўняя мера даўжыні: «Стадіонъ, стадій, стаи, гоны: рке кроковъ...»[1]; «Поприще: миля, ...в той замыкаетсѧ [1000] кроковъ: або осмъ стадій...»[2]. У помніках дзелавога пісьменства яно не выяўлена, аднак даволі часта ўжываецца ў помніках іншых жанраў[3].

В. Віннік, прымаючы пад увагу тое, што на ўсходзе Украіны слова крок ужывалася рэдка, лічыць, што яно прыйшло ва ўкраінскую мову з польскай, хоць паходзіць яно з агульнаславянскай мовы (kork — нага)[4]. Ужыванне яго ў старабеларускай мове не дае падставы зрабіць такі вывад. Разам з тым пакуль што недастаткова фактаў, каб даказаць, што старабеларуская мова захавала яго з агульнаславянскай эпохі.

У сучаснай беларускай мове слова крок атрымала шырокае распаўсюджанне і ўжываецца з метрычным значэннем: «Я прайшоў крокаў сто»[5].

Зноскі

  1. Лексикон словенороський Памви Беринди / Пiдгот. тексту i вступ. стаття [с. V-XXXVI] В. В. Нiмчука. [Вiдп. ред. К. К. Цiлуйко]. — К.: Вид-во Акад. наук УРСР, 1961. — XL, 272 с. — С. 121. — (Пам'ятки укр. мови XVII ст. Серiя наук. лiтератури).
  2. Лексикон словенороський Памви Беринди / Пiдгот. тексту i вступ. стаття [с. V-XXXVI] В. В. Нiмчука. [Вiдп. ред. К. К. Цiлуйко]. — К.: Вид-во Акад. наук УРСР, 1961. — XL, 272 с. — С. 88. — (Пам'ятки укр. мови XVII ст. Серiя наук. лiтератури).
  3. «Слоўнік беларускай мовы», складзены супрацоўнікамі сектара гісторыі мовы Ін-та мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР.
  4. Винник, В. О. Назви одиниць вимiру i ваги в українськiй мовi / Акад. наук Укр. РСР. Iн-т мовознавства iм. О. О. Потебнi. — Киїа: Наук. думка, 1966. — 151 с. — С. 30.
  5. Колас, Я. Збор твораў: у 12 т. / Якуб Колас; [рэдкал.: В. Барысенка і інш.; аўтар уступ. арт. П. Броўка; АН БССР, Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы]. Т. 5: Апавяданні паслякастрычніцкага перыяду, «Казкі жыцця», народныя казкі ў апрацоўцы Я. Коласа / [рэдактары: М. Лынькоў, Ю. Пшыркоў; падрыхтоўка тэкстаў і каментарыі І. Крэнь і К. Піліповіч]. — Мн.: Дзяржвыд БССР, 1962. — 719 с., [6] л. іл., партр. — С. . Jump up ↑ Там жа. — С. 20.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скурат, К. У. Даўнія беларускія меры: (лексічны аналіз) / К. У. Скурат; [рэд.: М. А. Жыдовіч, А. І. Жураўскі]; АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Навука і тэхніка, 1974. — 190, [1] с. — С. 20—21.