Круг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Круг

Круг — частка плоскасці, абмежаваная акружнасцю.[1]

Круг — геаметрычнае месца пунктаў плоскасці, адлегласць ад якіх да зададзенага пункта (цэнтра круга) не перавышае зададзенага неадмоўнага ліку (радыуса гэтага круга). Калі радыус роўны нулю, то круг выраджаецца ў пункт.

Пры нястрогім (⩽) няроўнасці атрымліваецца вызначэнне замкнёнага круга. Адкрыты круг (унутранасць круга) атрымаецца, калі запатрабаваць строгую няроўнасць: \mathop{d}(O,x) < R.

Мяжой круга па вызначэнні з'яўляецца акружнасць.

Звязаныя вызначэнні[правіць | правіць зыходнік]

  • Радыус — не толькі велічыня адлегласці, але і адрэзак, які злучае цэнтр круга з яго мяжой.
  • Адрэзак, які злучае два пункты мяжы круга і праходзіць праз яго цэнтр, завецца дыяметрам круга.
  • Сектар круга — скрыжаванне круга і некаторага яго цэнтральнага вугла, гэта значыць частка круга, абмежаваная дугой і двума радыусамі, якія злучаюць канцы дугі з цэнтрам круга.
  • Сегмент — частка круга, якая абмежавана дугой і хордай, якая сцягвае яе.

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.