Круглыя чэрві

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Круглыя чэрві
Soybean cyst nematode and egg SEM.jpg
Heterodera glycines
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Раздзел:

Двухбакова-сіметрычныя

Падраздзел:

Першаснаротыя

Тып:

Круглыя чэрві

Навуковая назва

Nematoda

ITIS   59490
NCBI   6231

Круглыя чэрві, нематоды (Nematoda) — тып чарвей.

Вядомы з верхняга карбону. Апісана каля 20 тыс. відаў, агульная колькасць відаў па розных ацэнках ад 100 тыс. да 1 млн.

Пашыраны ўсюды. Жывуць у морах і прэснай вадзе, у глебе. Многія — паразіты раслін, жывёл і чалавека. Найбольш трапляюцца аскарыды, вастрыцы, воласагаловы, трыхіна, нематода бульбяная, нематоды галавыя, трыхацэфаліды і інш.

Даўжыня ад 0,05 мм да 8,4 м. Цела цыліндрычнае, верацёна- ці ніткападобнае, нерасчлянёнае, на папярочным разрэзе круглае, укрытае шчыльнай кутыкулай. Дыхальнай і крывяноснай сістэм няма. Некаторыя здольныя да анаэрабіёзу і анабіёзу.

Свабоднажывучыя формы кормяцца бактэрыямі, водарасцямі, дэтрытам, ёсць драпежнікі.

Большасць раздзельнаполыя. Адкладваюць яйцы, ёсць жывародныя.

Многія паразіты выклікаюць хваробы: аскарыдоз, гельмінтозы, нематадозы, нематодныя хваробы раслін, трыхінелёз і інш.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах