З пляцоўкі Вікіпедыя.
Крывок (Haematopus ostralegus) — буйны кулік з доўгай аранжавай дзюбай і чорна-белым кантрасным апярэннем. Найбольш распаўсюджаны від невялікага сямейства Haematopodidae, куды ўваходзяць птушкі, якія жывуць у асноўным на марскіх узбярэжжах. Распаўсюджаны ў Заходняй Еўропе, цэнтральных раёнах Еўразіі, на Камчатцы, у Кітаі і на захадзе Карэйскага паўвострава. Гняздуе на пясчаных і галечных пляжах мораў і буйных ўнутраных вадаёмаў. Сілкуецца рознымі беспазваночнымі - ракападобнымі, малюскамі і насякомымі. Прызнаная нацыянальнай птушкай Фарэрскіх астравоў.
- P. Colston, P. Burton: Limicolen — Alle europäischen Watvogel-Arten, Bestimmungsmerkmale, Flugbilder, Biologie, Verbreitung. BLV, München 1988. ISBN 3-405-13647-4
- U. N. Glutz von Blotzheim (Hrsg.): Handbuch der Vögel Mitteleuropas. Bearbeitet u. a. von Kurt M. Bauer und Urs N. Glutz von Blotzheim. Bd 6. Charadriiformes. Teil 1. Aula, Wiesbaden ³1999. ISBN 3-89104-635-9
- E. Bezzel: Vögel. BLV, München 1996. ISBN 3-405-14736-0