Куртамыш (горад)
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Куртамыш (руск.: Куртамыш) — горад (з 1956) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Куртамышскага раёна Курганскай вобласці. Насельніцтва 17,9 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1745 годзе.
Размешчаны на рацэ Куртамыш (прыток Табола). Мэблевая фабрыка, рамонтна-механічны завод, сыраробны завод.
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Іван Сяргеевіч Жураўлёў (нар. 1942) — беларускі архітэктар.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Куртамыш (горад)