Кэмп-Нама

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Кэмп-Нама (англ.: Camp Nama) — былая амерыканская ваенная база ў Багдадзе (Ірак).

Аб’ект заснаваны яшчэ пры Садаме Хусейне, але пасля замежнага ўварвання тут размясціліся амерыканскія войскі. Падчас Іракскай вайны (2003—2011) лагер выкарыстоўвалі сілы спецыяльных аперацый. Так, напрыклад, спецатрад Task Force 6-26  (англ.) праводзіў на аб’екце допыты зняволеных для атрымання інфармацыі аб іарданскім тэрарысце Абу Мусабе аз-Заркаві[1]. У сувязі з гэтым з 2005 года ў СМІ паступалі паведамленні аб жорсткім абыходжанні з палоннымі баевікамі (збіцці, уздзеянні моцным холадам, пагрозы смерцю)[2]. Брытанскія вайскоўцы, што служылі ў Іраку, заяўлялі, што ў Кэмп-Нама зняволеныя на працягу доўгага часу ўтрымліваліся ў камерах памерам з вялікую сабачую будку. Іх катавалі электрычным токам і змяшчалі ў гуканепранікальны транспартны кантэйнер для допыту, дзе тыя аказваліся ў стане фізічнага стрэсу[3]. Як адзначаў старшы навуковы супрацоўнік Human Rights Watch па тэрарызме і барацьбе з тэрарызмам, гэтыя парушэнні былі санкцыянаваны ўладамі і выкарыстоўваліся паўсюдна[4].

«Каштоўных» вязняў дапытвалі ў так званым «чорным пакоі» — цёмным, амаль пустым памяшканні з вялікімі металічнымі гакамі, якія звісалі са столі. Ахоўнікі часта выкарыстоўвалі гучны рок, каб мучыць зняволеных падчас допытаў. Часопіс The New York Times згадваў іншыя часткі базы Кэмп-Нама з мудрагелістымі назвамі, у тым ліку «Матэль 6» — групу драўляных камер, пабудаваных байцамі ваенна-марскімі сіламі ЗША[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Schmitt, Eric; Carolyn Marshall (19 March 2006). "Task Force 6-26: In Secret Unit's 'Black Room,' a Grim Portrait of U.S. Abuse". New York Times.
  2. Human Rights Watch, "No Blood, No Foul": Soldiers' Accounts of Detainee Abuse in Iraq 18:3 (July 2006).
  3. Camp Nama: British personnel reveal horrors of secret US base in Baghdad. The Guardian (1 красавіка 2013). Праверана July 22, 2016.
  4. "U.S.: Soldiers Tell of Detainee Abuse in Iraq." Human Rights Watch press release (23 July 2006).