Садам Хусейн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Садам Хусейн

Садам Хусейн Абд аль-Маджыд ат-Цікрыці (28 красавіка 1937, Аль-Ауджа, Салах-эд-Дзін — 30 снежня 2006, раён Казімія, Багдад) — іракскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэзідэнт Ірака (1979—2003), прэм'ер-міністр Ірака (1979—1991 і 1994—2003), генеральны сакратар іракскага аддзялення партыі Баас, старшыня Савета рэвалюцыйнага камандавання, маршал (1979). Дзякуючы велізарным даходам ад экспарту нафты ажыццявіў масштабныя рэформы, зрабіў ўзровень жыцця ў Іраку адным з самых высокіх на Блізкім Усходзе. У 1980 годзе развязаў спусташальную вайну з Іранам, якая доўжылася да 1988 года. У ходзе вайны Садам Хусейн ажыццявіў аперацыю «Анфаль» супраць курдаў, падчас якой яго войска ўжыла хімічную зброю. Скінуты ў красавіку 2003 года ў выніку ўварвання войскаў шматнацыянальнай кааліцыі на чале з ЗША і Вялікабрытаніяй і пасля пакараны па прысудзе Вярхоўнага суду Ірака праз павешанне.