Кідонія, Марс

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Кідонія, Марс (планета Марс)
Кідонія, Марс
Кідонія на карце Марса.
«The Face» — «Твар»: Фатаграфія, зробленая станцыяй Вікінг-1 у 1976 годзе
Каардынаты аб'екта: 37° 0′ N, 12° 48′ W

Кідонія — рэгіён у паўночным паўшар'і Марса, дзе знаходзіцца шэраг «сталовых гор» (узгоркаў з плоскім верхам і стромкімі схіламі). Быў названы ў гонар старажытнагрэчаскага поліса Кідонія, які размяшчаўся на паўночна-заходнім узбярэжжы Крыта.

Твар Марса[правіць | правіць зыходнік]

У Кідоніі знаходзіцца «Марсіянскі сфінкс» — утварэнне на паверхні Марса, выветраны ўзгорак, які на першых фатаграфіях са станцыі «Вікінг-1» выглядала падобным на велізарную каменную статую чалавекападобнага твару. Нярэдка ўказвалі і на нейкія «піраміды», размешчаныя недалёка ад «сфінкса». Гэтыя фатаграфіі прывялі да нараджэння вялізнай колькасці газетных «качак», фантастычных і псеўданавуковых плётак.

Пазней, пры больш дэталёвым фатаграфаванні, праведзеным станцыяй «Mars Global Surveyor», выявілася, што чалавекападобенства было ілюзіяй, выкліканай гульнёй святла і ценю, а таксама нізкім распазнаваннем здымачнай камеры апарата. «Піраміды» ж з'яўляюцца звычайнымі скаламі.

Кідонія ў культуры[правіць | правіць зыходнік]

Тэма «твару на Марсе» і магчымага паслання ад пазаземных цывілізацый абыгрываецца ў навуковай фантастыцы, напрыклад у фільме «Місія на Марс» (2000); тэлесерыяле Сакрэтныя матэрыялы; мультсерыялах Футурама і Захопнік Зім; відэагульнях Zak McKracken and the Alien Mindbenders (1988), X-COM: UFO Defense (1993).

Фатаграфія «твару», зробленая ў 2001 годзе станцыяй «Mars Global Surveyor»
Раён Кідонія. «Твар на Марсе» (справа ўверсе) і «піраміды».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]