Праграма «Вікінг»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
«Вікінг» у палёце
Амерыканскі астраном Карл Саган побач з макетам аўтаматычнай марсіянскай станцыі «Вікінг»

Праграма «Вікінг» — касмічная праграма НАСА па вывучэнні Марса. Праграма ўключала запуск двух ідэнтычных касмічных апаратаў — «КА Вікінг-1» і «КА Вікінг-2», якія павінны былі правесці даследаванні з калямарсіянскай арбіты і на паверхні Марса, у прыватнасці, пошук жыцця ў пробах грунта. Кожны «Вікінг» складаўся з арбітальнай станцыі — штучнага спадарожніка Марса — і спускальнага апарата з аўтаматычнай марсіянскай станцыяй.

Праграма «Вікінг» завяршала серыі палётаў касмічных апаратаў НАСА для вывучэння Марса ў сямідзесятых гадах мінулага стагоддзя, пачатак якім паклаў з пралётнай траекторыі «КА Марынер-4» у 1964 годзе, працягнулі з пралётнай траекторыі «КА Марынер-6» і «КА Марынер-7» (1969) і першы штучны спадарожнік іншай планеты «КА Марынер-9» у 1971—1972 гадах. Аўтаматычныя марсіянскія станцыі «Вікінгаў» — першыя касмічныя апараты, якія паспяхова працавалі на паверхні Марса. Гэта адна з найбольш інфарматыўных і паспяховых марсіянскіх праграм, хоць ёй і не атрымалася выявіць жыццё.

Абодва апараты былі запушчаны ў 1975 годзе з мыса Канаверал, штат Фларыда. Перад палётам спускальныя апараты былі старанна стэрылізаваны для прадухілення заражэння Марса зямнымі формамі жыцця. Час палёту заняў трохі менш за года і да Марса Вікінгі прыбылі ў 1976 годзе. Працягласць місій «Вікінг» планавалася ў 90 дзён пасля мяккай пасадкі, але кожны апарат прапрацаваў значна больш гэтага тэрміна. Штучны спадарожнік Марса «КА Вікінг-1» прапрацаваў да 7 жніўня 1980 года, аўтаматычная марсіянская станцыя — да 11 лістапада 1982 года (З прычыны памылкі аператара пры абнаўленні праграмнага забеспячэння накіраваная антэна апусцілася ўніз і сувязь была страчана). Штучны спадарожнік Марса «КА Вікінг-2» функцыянаваў да 25 ліпеня 1978 года, аўтаматычная марсіянская станцыя — да 11 красавіка 1980 года.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]