Chasma Boreale

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Chasma Boreale (лац.: Паўночны разлом, вымаўляецца «ха́сма барэа́ле») — доўгі і шырокі каньён у паўночнай палярнай шапцы Марса, размешчаны на 83° паўночнай шыраты і 47,1° заходняй даўгаты. Каньён, які мае працягласць каля 560 км, з'яўляецца адной з найбольш прыкметных, цікавых і загадкавых дэталяў зоны абледзянення ў паўночнага полюса Марса.

Падрабязныя фотаздымкі Паўночнага разлома былі атрыманы падчас місій касмічных апаратаў NASA «КА Марынер-9» і «Mars Reconnaissance Orbiter» (MRO). Вучоных адразу надзвычай зацікавіла паходжанне гэтай велізарнай расколіны. Паводле першапачатковых гіпотэз, разлом стаў следствам вулканічнай актыўнасці, якая падтапіла ледзяной пласт[1], ветравой эрозіі ці нейкай катастрафічнай падзеі, якая адбылася ад 5 да 10 млн гадоў назад. Але д-р Джэк Хольт з Інстытута геафізікі Тэхаскага ўніверсітэта, які даследваў марсіянскую палярную шапку з дапамогай радара SHARAD (Shallow Subsurface Radar) і які супаставіў атрыманыя вынікі з данымі MRO, прыйшоў да высновы, што разлом мае больш старажытнае і складанае паходжанне:

Даныя MRO выразна паказваюць, што разлом сфармаваўся ў нашмат больш старажытным ледзяным пласце, датаваным мільярдамі гадоў. З-за формы старажытнага ледніка каньён станавіўся ўсё глыбей, па меры таго як вакол яго фармаваліся маладзейшыя ледзяныя пласты. Вятры, якія дзьмуць над палярнай шапкай, верагодна, перашкаджалі таму, каб новы лёд накопліваўся ў разломе, [не даючы яму запаўняцца].

Сталы кірунак ветра вызначаўся рэльефам мясцовасці. Вятры, якія дзьмуць у раёне разлома, суправаджаліся магутнымі пылавымі бурамі. Пакрываючы лёд, пыл спрыяў яго далейшаму раставанню[3].

Вучоныя мяркуюць, што стромкія ледзяныя схілы Chasma Boreale маюць агаленні старажытных ледзяных пластоў. Іх далейшае вывучэнне можа праліць святло на гісторыю марсіянскага клімату.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі