Кілішак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кілішкі.

Кілі́шак[1] — звычайна шкляны або крышталёвы посуд для спіртовых напояў. У залежнасці ад напою кілішкі бываюць:

  • гарэлкавы. Выкарыстоўваецца для горкіх настоек і налівак, гарэлкі. Ёмістасць — 50см³. Галоўнае адрозненне ад чаркі — наяўнасць ножкі.[2]
  • мадэрны. Выкарыстоўваецца для мацаваных (мадэра, херас, партвейн) і дэсертных (мускат, кагор і інш.) вінаў. Ёмістасць — 75см³.
  • рэйнвейны. Выкарыстоўваецца для белых сухіх і паўсухіх вінаў. Ёмістасць — 100—150см³. На высокай ножцы, часцей каляровы.
  • лафітны. Выкарыстоўваецца для чырвоных сталовых вінаў. Ёмістасць — 100—125см³.
  • каньячны. Выкарыстоўваецца для каньяку. Ёмістасць — ад 75 да 250см³.
  • лікёрны. Выкарыстоўваецца для лікёру. Ёмістасць — 25-30см³. На высокай ножцы, каляровы.
  • кактэйльны. Выкарыстоўваецца для моцных кактэйляў. Ёмістасць — 125—150см³. На нізкай ножцы.
  • келіх для шампанскага. Ёмістасць — 125—150см³
  • інгалярар-цюльпан. Выкарыстоўваецца для каньяку за кававым сталом або ў барах. Ёмістасць — 100—125см³ Пашыраецца дадолу і звужанай формы, на нізкай ножцы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Напісанне Кілішак у адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.289.
  2. Клышка А. Гаворым і чытаем па-беларуску: Самавучыцель беларускай мовы // Маладосць , 1991, № 1—7.

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]