Кірыл Ігаравіч Гусеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кірыл Гусеў)
Футбол
Кірыл Гусеў
Поўнае імя Кірыл Ігаравіч Гусеў
Нарадзіўся 6 красавіка 1999(1999-04-06)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 192 см
Вага 80 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2023 Беларусь Дняпро (Магілёў) 70 (20)
2021   Беларусь Слонім-2017 17 (5)
2023   Беларусь Орша 15 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 сакавіка 2024.

Кірыл Гусеў (нар. 6 красавіка 1999) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2017 года, пасля выхаду магілёўскага «Дняпра» ў Вышэйшую лігу, пачаў гуляць за дубліруючы склад клуба. У жніўні 2017 года разам з іншымі маладымі ігракамі падпісаў паўнавартасны трохгадовы кантракт з магіляўчанамі[2].

У канцы 2018 года стаў прыцягвацца і да асноўнага складу. Дэбютаваў у асноўнай камандзе магіляўчан 2 снежня 2018 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы апошняга тура супраць «Іслачы» (2:3).

У сакавіку 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро», і стаў там гуляць за дубль. У жніўні 2019 года праходзіў прагляд у «Лідзе», аднак у выніку вярнуўся ў «Дняпро». У пачатку 2020 года далучыўся да каманды «Дняпра» ў Другой лізе, дапамог клубу перамагчы ў турніры, пасля чаго гуляў за магілёўскую каманду ў Першай лізе.

У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду «Слоніму-2017»[3]. Замацаваўся ў стартавым складзе слонімскай каманды. Па вяртанні з арэнды ў студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Дняпром»[4]. У сезоне 2022 гуляў за «Дняпро» ў Вышэйшай лізе, рэгулярна з’яўляўся на полі, нярэдка ў стартавым складзе.

У снежні 2022 года падоўжыў пагадненне з магілёўскім клубам[5]. У першай палове 2023 года пераважна выхадзіў на замену. У ліпені 2023 года быў арандаваны «Оршай»[6]. У снежні 2023 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў Магілёў[7], а ў студзені 2024 года пакінуў «Дняпро»[8].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Дняпро Беларусь 27 5
2018 Д1 Дняпро Беларусь 1 0
2019 дубль Дняпро Беларусь 26 15
2020 Д3 Дняпро Беларусь 23 14
2021 (1) Д2 Дняпро Беларусь 9 1
2021 (2) Д2 Слонім-2017 Беларусь 17 5
2022 Д1 Дняпро Беларусь 26 4
2023 (1) Д2 Дняпро Беларусь 11 1
2023 (2) Д2 Орша Беларусь 15 1

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://www.pressball.by/footballstat/kirill_gusev/
  2. Шесть футболистов подписали контракты с могилевским «Днепром» (руск.). by.tribuna.com.
  3. "Слоним-2017" арендовал Гусева у "Днепра" (руск.). football.by (15 ліпеня 2021). Праверана 22 сакавіка 2024.
  4. Чмыриков и Жесткин расстались с "Днепром", Гусев продлил контракт (руск.). football.by (4 студзеня 2022). Праверана 22 сакавіка 2024.
  5. Терещенко, Марков и еще пять игроков продлили контракты с "Днепром" (руск.). football.by (22 снежня 2022). Праверана 22 сакавіка 2024.
  6. "Днепр" отдал в аренду "Орше" нападающего (руск.). football.by (26 ліпеня 2023). Праверана 22 сакавіка 2024.
  7. Шесть футболистов вернулись из аренды (руск.). Афіцыйны сайт магілёўскага «Дняпра» (4 снежня 2023). Праверана 22 сакавіка 2024.
  8. Кирилл Гусев покинул "Днепр" (руск.). football.by (22 студзеня 2024). Праверана 22 сакавіка 2024.