Кісатэн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кісатэн, Токіа.

Кісатэн (яп.: 喫茶店 kissaten?) — кавярня ў Японіі. Першапачаткова кісатэн узніклі ў якасці ўстаноў, дзе наведвальнікам прапаноўвалі розныя віды безалкагольных напояў (каву ці гарбату), пірожныя, садавіну і закускі. Унутры мог быць більярд, меліся кнігі, часопісы.[1]

У сярэдзіне XX стагоддзя адбылося рэзкае павелічэнне колькасці падобных кафэ. Кожнае з іх жадала мець сваю адметную рысу — так узніклі музычныя кафэ, кафэ з танцпляцоўкамі, манга-кафэ і іншыя.[1] Паступова кісатэн ператварыліся, перш за ўсё, у месца, дзе можна выпіць каву. Там таксама падаюць сэндвічы, спагецці, рыс, вараныя яйкі ці яечню па раніцах. Студэнты і дзелавыя людзі («саларымены») часта снедаюць у кісатэн, аднак, яны паступова саступаюць месца міжнародным сеткам кавярань, напрыклад «Starbucks».[2]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1  PDF Никитина, Лидия. Культура современного японского питания: традиции и новации. Институт стран Азии и Африки (2008). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2011. Праверана 27 мая 2009.
  2. Рестораны. JAPAN TOUR. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2012. Праверана 27 мая 2009.