Кішкі (твор)
Кішкі | |
---|---|
англ.: Guts | |
| |
Аўтар | Чак Паланік |
Жанр | кароткі аповяд |
Мова арыгінала | англійская |
Выдавецтва | Playboy |
Выпуск | Сакавік 2004 год |
Старонак | 16 |
Кішкі (англ.: Guts) — кароткі аповяд вядомага амерыканскага пісьменніка Чака Паланіка, які быў апублікаваны ў сакавіку 2004 года ў чарговым нумары дарослага часопіса «Playboy».
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Расказ ідзе ад першай асобы. Расказваецца пра трох хлопчыкаў, якія любілі мастурбаваць і рознымі шляхамі дабівацца аргазму. Увогуле, у нікогда нічога добрага не выходзіць, таму яны руйнуюць сабе жыццё і страчваюць прытомнасць.
Пасля апісанняў падзей расказчык разважае, выкарыстоўвае французскія і рускія прымаўкі.
Героі[правіць | правіць зыходнік]
- Першы сябар, 13 гадоў. Купіў моркву і вазілін, каб спрабаваць зрабіць самому сябе пегінг. Пасля спрабавання, маці заве есці. Герой ідзе за стол, а калі павяртаецца ў пакой, то заўважае, што морквы няма і ўспамінае пра маці, якая прыбірае пакоі, калі сям'я садзіцца за стол.
- Другі сябар. Старэйшы брат другога сябра служыў на флоце і расказаў яму пра незвычайны шлях мастурбацыі. Ён спрабуе так мастурбаваць. Так здарылася, што стрыжань застаецца ў пенісе, потым выцякае у нутр хлопца і ён аказваецца ў шпіталі. Бацькі гатовы забіць старэйшага і не наведваюць малодшага.
- Расказчык. Любіў рабіць "жамчужнае ныранне". Аднойчы ня змог усплыць і заўважыў, што яго кішкі ўсасаліся ў насос.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У рамках проматура свайго новага твора «Дзённік» Паланік прачытаў аўдыторыі «Кішкі» - аповед пра няшчасныя выпадкі падчас мастурбацыі. Гісторыя пачынаецца са слоў аўтара, які б гаварыў сваім слухачам, каб тыя глыбока ўдыхнулі, затрымалі дыханне і ня дыхалі на працягу ўсяго аповеду («гісторыя працягваецца да таго часу, пакуль вы можаце не дыхаць»).[1].
Часопіс «Playboy» апублікаваў гэтыя апавяданні ў сакавіцкім выпуску 2004 года[2]. Потым твор быў уключаны ў яго кнігу «Прывіды».
Страта прытомнасці[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню, у 2003 годзе падчас публічнага чытання 35 чалавек страцілі прытомнасць з-за недахопу паветра з прычыны працяглай затрымкі дыхання (хоць магчыма, большасць з іх, былыя прыхільнікі Паланіка, толькі зрабілі выгляд, што пазбавіліся пачуццяў)
Летам 2004 года ён зноў чытаў апавяданне, пасля чаго колькасць непрытомнасцяў вырасла да 53 выпадкаў, а ў наступны раз - да 60. Падчас чытання 4 кастрычніка 2004 года ў горадзе Боулдэр (Каларада) лік людзей, якія страцілі прытомнасць павялічылася да 67 чалавек[3]. Апошняя страта свядомасці зафіксавана 28 траўня 2007 года ў горадзе Вікторыя (Брытанская Калумбія), дзе пяць чалавек ўпалі ў непрытомнасць, адзін з якіх стукнуўся галавой аб дзверы, спрабуючы пакінуць аўдыторыю.
Паланіка гэтыя прыпадкі не асоба хвалююць, так як прыхільнікі працягваюць чытаць «Кішкі» і іншыя творы аўтара. Паланік напісаў, што за ўвесь час чытання апавядання «Кішкі» адбылося 73 выпадкі страты прытомнасці[4].
Зноскі
- ↑ Dan Glaister.. I dare you (англ.). The Guardian (13 марта 2004). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2012. Праверана 2 лістапада 2011.
- ↑ Guts (англ.)(недаступная спасылка). chuckpalahniuk.net (Март 2004). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2012. Праверана 26 верасня 2012.
- ↑ Chuck Palahniuk.. 67 people fainted as I read my horror story (англ.). The Telegraph (7 июня 2005). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2012. Праверана 26 верасня 2012.
- ↑ Arifa Akbar.. Chuck Palahniuk: «I shy away from non-consensual violence» (англ.). The Independent (16 июня 2012). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2012. Праверана 26 верасня 2012.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Аповяд на афіцыйным сайце Чака ПаланікаАрхівавана 18 кастрычніка 2012. (англ.)