Морква

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Морква
Морква пасяўная
Морква пасяўная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Daucus L., 1753

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   29476
NCBI   4038
EOL   71056
GRIN   g:3418
IPNI   39902

Морква (Daucus) — род кветкавых раслін сямейства парасонавых.

Вядома каля 60 відаў. Пашыраны ў Міжземнамор'і, Паўднёвай Еўропе, Заходняй і Сярэдняй Азіі, Амерыцы, Афрыцы і Аўстраліі. На Беларусі 1 від[3] — морква дзікая (Daucus carota).

У культуры вядома з II ст. да н.э., у Еўропе — з XIV ст. н.э. Культывуецца морква пасяўная (Daucus carota sativus).

Двух-, зрэдку адна- і шматгадовыя травы з галінастым сцяблом вышынёй да 100 см. Караняплоды рознай формы і колеру. Лісце перыста-рассечанае. Дробныя кветкі ў складаным парасоніку. Плод — віслаплоднік. Насенне, асабліва дзікіх відаў, мае спецыфічны пах і багатае эфірнымі алеямі.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
  3. База Растения Беларусі