Ламберт Герсфельдскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Ламберт Герсфельдскі (лац.: Lambertus Hersfeldensis) (памёр у 1080-я гг.) — нямецкі аналіст. Паходзіў з заможнай сям'і, атрымаў добрую царкоўную адукацыю. У 10581077 гг. — манах Герсфельдскага манастыра ў Цюрынгіі. Напісаў шэраг твораў, з якіх захаваліся цалкам «Аналы» і часткова «Гісторыя Герсфельдскага манастыра». «Аналы» ўтрымоўваюць багаты матэрыял па палітычнай гісторыі нямецкіх зямель з 1040 па 1077 гг. Асабліва падрабязна распавядаецца пра Саксонскае паўстанне 1073 – 1075 гг. і пра сутыкненне паміж імператарам Генрыхам IV і рымскім папай Рыгорам VII, у прыватнасці пра сустрэчу ў Каносе; Ламберт Герсфельдскі дае таксама апісанне паўстання гараджан Кёльна супраць архіепіскапа Анона (адно з ранніх звестак пра гарадскі рух). У барацьбе за інвестытуру Ламберт Герсфельдскі выступаў ідэолагам тых кругоў феадальнай шляхты, якія былі апазіцыйна настроены да Генрыха IV, што адбілася на асвятленні ім палітычнай гісторыі.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Annalen (Annales) / Erläutert von W.D.Fritz. — Berlin, 1962.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Holder-Egger, O. Studien zu Lambert von Hersfeld // Neues Archiv der Gesellschaft für ältere deutsche Geschichtskunde. — 1894. — Band 19. — S.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.