Ларс Эміль Ёхансэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ларс Эміль Ёхансэн
дацк.: Lars-Emil Johansen
2-і Прэм'ер-міністр Грэнландыі
18 сакавіка 1991 — 19 верасня 1997
Папярэднік Jonathan Motzfeldt[d]
Пераемнік Jonathan Motzfeldt[d]
Speaker of the Inatsisartut
2013 — 2018

Нараджэнне 24 верасня 1946(1946-09-24) (77 гадоў)
Бацька Kristian Johansen[d]
Маці Elisabeth Johansen[d]
Партыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Knight Grand Officer of the Order of Merit commander of the Order of the Dannebrog

Nersornaat in silver[d] (21 чэрвеня 1989)

Nersornaat in gold[d] (1996)

Ларс Эміль Ёхансэн (грэнл.: Lars-Emil Johansen, нарадзіўся 24 верасня 1946, Іларсуіт) — другі прэм’ер-міністр Грэнландыі ў перыяд з 1991 па 1997 год. Ёхансэн быў старшынёй палітычнай партыі «Сіўмут» («Наперад») у 19871997 гадах, будучы дэпутатам Парламента Грэнландыі з моманту яго стварэння ў 1979 годзе. Да стварэння Ландстынга, ён прадстаўляў Грэнландыю ў парламенце Даніі з 1973 года.

Нарадзіўся ў Іларсуіце, невялікім пасяленні паблізу Уманака у камуне Касуітсуп. У 1970 годзе Ёхансэн закончыў сваю адукацыю ў якасці выкладчыка, а ў наступным годзе ён быў выбраны у Савет Грэнландыі, выбарны заканадаўчы орган мясцовай улады ў Грэнландыі да стварэння Ландстынга.

Быў узнагароджаны дацкім ордэнам Данеброг і нарвежскім ордэнам Заслуг, а таксама двума тыпамі медаля Нерсарнат, сярэбранай і залатой (Грэнландская Медаль за заслугі).

У 2001 годзе Ёхансэн ізноў быў выбраны адным з двух прадстаўнікоў вострава ў дацкім парламенце і з таго часу займае гэтую пасаду.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]