Латышы (археалагічны помнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стаянка
Латышы
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Статус гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі

Латышы — археалагічны помнік — стаянка бронзавага веку за 1,5 км на захад ад в. Латышы (Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць), на валападобным павышэнні левабярэжнага поплаву р. Нёман.

Выявіў у 1970 г. М. М. Чарняўскі. Культурны пласт таўшчынёй да 0,3 м утрымлівае крамянёвы інвентар — трохвугольныя наканечнікі стрэл, нажы, разнастайныя скрабкі, нуклеусы і інш., фрагменты гліняных ляпных пасудзін, у т.л. са штрыхоўкай паверхні. Частка матэрыялу адносіцца да познабронзавага часу і характарызуе пачатковы этап культуры штрыхаванай керамікі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чернявский, М. М. Исследования древних поселений Понеманья / М. М. Чернявская // Археологические открытия 1970 года / АН СССР, Институт археологии; [отв. ред. Б. А. Рыбаков]. — М.: Наука, 1971. — 471 с.: ил.
  • Чарняўскі, М. М. Латышы / М. М. Чарняўскі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 9. — ISBN 978-985-11-0354-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]