Лахаў 433

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лахаў 433
Выява лагатыпа
Краіна
Створана 1 студзеня 2008
Штаб-кватэра
Сайт gov.il/he/Departments/Gu…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лахаў 433 (іўр.: יחידת להב 433, Яхідат Лахаў Арба Шалош Шалош, англ.: Lahav 433, слова «лахаў» літаральна азначае вастрыё, лязо або клінок) — ізраільскае спецыяльнае падраздзяленне ізраільскай паліцыі, створанае 1 студзеня 2008 года. Таксама вядома як «Ізраільскае ФБР»[1]. Падраздзяленне было створана шляхам аб’яднання пяці праваахоўных службаў. Яе задачамі з’яўляюцца расследаванне злачынстваў нацыянальнага маштабу, карупцыі і асабліва цяжкіх злачынстваў.

Падраздзяленне было створана па ініцыятыве тагачаснага міністра ўнутранай бяспекі Аві Дыхтэра, кіраўніка ізраільскай паліцыі Дудзі Коэна, а таксама кіраўніка аддзела расследаванняў (пасля таксама кіраўнік ізраільскай паліцыі) — Ёханана Даніна.

Уладкаванне[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная база арганізацыі знаходзіцца ў горадзе Лод у цэнтры Ізраіля. Лічбы «433» у назве азначаюць: «4» — колькасць рэгіянальных прадстаўніцтваў па краіне, а «33» азначае код падраздзялення «Гідонім» — спецыяльнага паліцэйскага ўпраўлення, размешчанага ў сталічнай акрузе Іерусалім[2].

Начальнік[правіць | правіць зыходнік]

Усе начальнікі падраздзялення носяць званне генерал-лейтэнанта — (іўр.: ניצב, Ніцаў)

Імя Тэрмін знаходжання
Ёаў Сегаловіч Студзень 2008 — Студзень 2009
Ёрам Ха-Леві Студзень 2009 — Кастрычнік 2009
Давід Манцур Кастрычнік 2009 — Ліпень 2012
Мені (Менахем) Іцхакі Ліпеня 2012 — Верасень 2013
Менашэ Арвіў Верасень 2013 — Люты 2014
Без начальніка Люты 2014 — Жнівень 2014
Роні Рытман Жнівень 2014 — Сакавік 2018
Ігаль Бэн-Шалом Сакавік 2018 — цяперашні час

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]