Леанід Іванавіч Калыхан
Леанід Іванавіч Калыхан | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 ліпеня 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 ліпеня 2003 (72 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | фізіка і ядзерная энергетыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Леанід Іванавіч Калыхан (26 ліпеня 1931, в. Слабада, Мазырскі раён, Гомельская вобласць — 27 ліпеня 2003) — беларускі вучоны ў галіне ядзернай энергетыкі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1984), доктар тэхнічных навук (1977), прафесар (1979).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча імя Баўмана (1955). З 1955 года інжынер-выпрабавальнік, старшы інжынер, з 1956 года начальнік лабараторыі, затым аддзела Усесаюзнага навукова-даследчага цеплавознага інстытута. З 1966 года старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута ядзернай энергетыкі АН БССР. З 1991 года загадчык лабараторыі Інстытута праблем энергетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Працы ў галіне ядзернай энергетыкі. Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле выканана шырокая праграма даследаванняў цеплаабмену ў аднафазных і двухфазны патокаў пры дакрытычных і звышкрытычных параметрах, а таксама пры фазавых ператварэннях хімічна рэагавальнагу чатырвокісу азоту — новага тыпу цепланосбіта і працоўнага цела атамных электрастанцый. Вывучыў цеплаабмен і гідрадынаміку ў мадэлях і макетных узорах цеплаабменнага абсталявання і элементах актыўнай зоны рэактараў АЭС. Распрацаваў навукова-тэхнічныя асновы стварэння пасіўных сістэм бяспекі для АЭС новага пакалення з рэактарамі ВВЭР.
Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 45 вынаходак.
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1981), медалём.
Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]
- Теплообмен в химически реагирующих газовых теплоносителях. Мн., 1971 (у суаўтарстве).
- Теплообмен в диссоциирующем теплоносителе четырехокиси азота. Мн., 1977 (разам з Несцярэнка).
- Тепломассоперенос при фазовых превращениях диссоциирующих теплоносителей. Мн., 1984 (разам з Пуляевым, Салаўёвым).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Леанід Іванавіч Калыхан у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 26 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Слабадзе (Мазырскі раён)
- Памерлі 27 ліпеня
- Памерлі ў 2003 годзе
- Супрацоўнікі АІЭЯД «Сосны»
- Дактары тэхнічных навук
- Выпускнікі МДТУ
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі СССР
- Фізікі Беларусі
- Нарадзіліся ў Мазырскім раёне
- Члены-карэспандэнты НАНБ