Леанід Антонавіч Чэркас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Антонавіч Чэркас
Дата нараджэння 1 студзеня 1937(1937-01-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 мая 2011(2011-05-06) (74 гады)
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Леанід Антонавіч Чэркас (1 студзеня 1937, в. Доктаравічы, Капыльскі раён, Мінская вобласць — 6 мая 2011) — беларускі матэматык, спецыяліст у галіне якаснай тэорыі і тэорыі біфуркацый аўтаномных сістэм на плоскасці. Доктар фізіка-матэматычных навук (1987), прафесар (1988).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1959; аспірантура, 1962).

Працаваў у Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце (1962—1964, кафедра вышэйшай матэматыкі, старшы выкладчык); Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (1964—2011; кафедра вышэйшай матэматыкі, прафесар, у 1969—1971 і 1981—1998 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: якасная тэорыя дыферэнцыяльных ураўненняў; гранічныя цыклы; тэорыя нелінейных ваганняў перыядычных сістэм.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Предельные циклы двумерных автономных систем с полиномиальными правыми частями : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.01.02 / Черкас Леонид Антонович. ― Тбилиси, 1986.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Черкас Леонид Антонович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). ― Минск, 2004. — С. 398—399.
  • Чэркас Леанід Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 332.
  • Черкас Леонид Антонович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 519.