Ленінскі бой

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юхнаўскі бой
Асноўны канфлікт: Усходнееўрапейскі тэатр ваенных дзеянняў Другой сусветнай вайны
Дата 12 верасня 1942
Месца г. п. Ленін
Праціўнікі
партызанскія атрады «Камарова» (Партызанская брыгада імя С. М. Будзённага), «Пятровіча» (Партызанская брыгада імя С. М. Кірава), імя М. Ц. Цыша (партызанская брыгада імя В. М. Молатава) нямецкі гарнізон г. п. Ленін
Камандуючыя
П. П. Патлах
Сілы бакоў
150 чалавек каля 60 чалавек
Страты
1 забіты і 2 параненых 20 забітых і параненых

Ленінскі бой — бой партызан атрадаў «Камарова» (Партызанская брыгада імя В. І. Чапаева), «Пятровіча» (партызанская брыгада імя С. М. Кірава), імя М. Ц. Цыша (партызанская брыгада імя В. М. Молатава) супраць нямецкага гарнізона ў гарадскім пасёлку Ленін Пінскай вобласці 12 верасня 1942 года.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

План аперацыі па разгрому гарнізона ў гарадскім пасёлку Ленін (каля 60 гітлераўцаў) распрацаваў і кіраваў боем намеснік камандзіра партызанскага атрада імя Шыша П. П. Патлах. Было створана 5 штурмавых груп (150 партызан), 3 з якіх знаходзіліся на шляхах магчымага адыходу праціўніка, астатнія — у засадах на дарогах у рачны порт Мікашэвічы і вёску Сінкевічы з мэтай не дапусціць падыходу падмацаванняў праціўніка.

Бой[правіць | правіць зыходнік]

Раніцай 12 верасня 1942 года партызаны раптоўна напалі на гарнізон. Праціўнік не змог аказаць супраціўлення. У баі было забіта і паранена 20 гілераўцаў, астатнія ўцяклі. Партызаны вызвалілі з турмы больш за 50 чалавек, захапілі трафеі (зброю і харчаванне) і арганізавана адышлі. У баі загінуў 1 партызан, 2 былі паранены.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У памяць баявых дзеянняў партызан у вёсцы Ленін Жыткавіцкага раёна ў 1960 годзе пастаўлены помнік.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • М. Ф. Шумейка // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.