Ленінскі праспект (Санкт-Пецярбург)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ленінскі праспект
Краснасельскі раён, Кіраўскі раён, Маскоўскі раён
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Працягласць
  • 9 ± 0 км
Назва ў гонар Уладзімір Ільіч Ленін
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ленінскі праспект (руск.: Ле́нинский проспект) — адна з найбуйнейшых магістралей Санкт-Пецярбурга, праходзіць у Краснасельскім, Кіраўскім і Маскоўскім раёнах на працягу каля 10 км. Праходзіць ад Балтыйскага бульвара да Маскоўскай плошчы. Уваходзіць у склад Цэнтральнай дугавой магістралі (ЦДМ).

Размяшчаецца паміж Фінскім залівам і Маскоўскай плошчай.

Названы ў 1977 годзе ў 107-ю гадавіну У. І. Леніна, уключыў былую вуліцу Галсцяна (з 1955 года), былы праспект Герояў (з 1962 года) і новы ўчастак у бок Фінскага заліва да вуліцы Доблесці.

У 2011 годзе праспект быў працягнуты да праспекта Герояў, а ў 2015 годзе — да Балтыйскага бульвара, аднак рух на ўчастку ад праспекта Герояў да Балтыйскага бульвара быў адкрыты толькі ў жніўні 2019 года.

Забудова Ленінскага праспекта пачалася ў 1953 годзе (10-павярховыя жылыя дамы ля Маскоўскай плошчы, архітэктар С. Б. Спяранскі) і працягвалася ў 1960—1990-х гадах (архітэктар Я. М. Палтарацкі і інш.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1