Лесахімічная прамысловасць Беларусі
Лесахімічная прамысловасць Беларусі — галіна лясной прамысловасці Беларусі.
Лесахімічная прамысловасць на Беларусі развіта параўнальна слаба і прадстаўлена ААТ «Лесахімік» (былы Барысаўскі лесахімічны завод). На яго долю прыпадае 1,4 % валавой прадукцыі лесапрамысловага комплексу. Вырабляе каніфоль, шкіпінар (тэрпенцінавае масла), дубільныя экстраты, каніфольныя кляі, лакафарбавую прадукцыю. У якасці сыравіны выкарыстоўваюць пнёвы асмол, хваёвую жывіцу.
У 1900 годзе на тэрыторыі сучаснай Беларусі дзейнічала 161 дробных саматужных смолашкіпінарных і дзягцярных прадпрыемстваў. На іх працавалі 400 рабочых (без уліку занятых лесанарыхтоўкай і перавозкай)[1]. Памерамі выдзяляліся Выдрынскі завод сухой перагонкі драўніны ў Аршанскім павеце, заснаваны акцыянерным таварыства «Шэрынг»[1]. У 1912 годзе лесахімічная прамысловасць на тэрыторыі Беларусі давала 18 % такой прадукцыі Расійскай імперыі[1].
Зноскі
- ↑ а б в Беларусь 1995.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2. — С. 331. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0310-1. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2).
- Лесахімічная прамысловасць; Лесахі́мія // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 423. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Лесохимия // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Лесохимическая промышленность // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)