Лосеўцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Лосеўцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
17 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1595
Паштовы індэкс
231342
Аўтамабільны код
4
Лосеўцы на карце Беларусі ±
Лосеўцы (Беларусь)
Лосеўцы
Лосеўцы (Гродзенская вобласць)
Лосеўцы

Ло́сеўцы[1] (трансліт.: Losieŭcy, руск.: Лосевцы) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпнішкаўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У другой палове XIX ст. у Іўеўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. Адносілася да маёнтка Іўе Замойскіх. У 1861 г. 33 рэвіскія душы. У 1897 г. у Ліпнішкаўскай воласці, 19 двароў, 117 жыхароў. У 1909 г. 25 двароў, 132 жыхары, якія мелі 26 кароў, 17 коней, 114 дзесяцін зямлі.

У 1921—1939 гг. (23 двары, 101 жыхар.) у Ліпніскай гміне Валожынскага, пазней Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (30 двароў, 117 жыхароў) у Ліпніскаўскім сельсавеце Іўеўскага раёна. У 1952 г. арганізаваны калгас «Чырвоная зара». 3 1954 г. у калгасе «Авангард». У 1970 г. 88 жыхароў. Пасля ў складзе калгаса «Радзіма».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1999 — 10 двароў, 17 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]