Любен Бажэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Любен Бажэн
фр.: Lubin Baugin
Род дзейнасці мастак, print publisher
Дата нараджэння 1612[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 ліпеня 1663(1663-07-18)[2]
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Любен Бажэн (фр.: Lubin Baugin, 1610 ці 1612, Пітыўе, дэпартамент Луарэ — 11 ліпеня 1663, Парыж) — французскі жывапісец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Любен Бажэн нарадзіўся ў Пітыўе, паходзіў з багатай сям'і. Вучыўся ў Фантэнбло. У 1629 годзе быў прыняты ў гільдыю майстроў Сен-Жэрмен-дэ-Прэ. У 1632—1641 гадах жыў у Рыме, дзе ажаніўся з рымлянкай; пасля, у асноўным, у Парыжы. Напісаў шэраг карцін для Сабора Парыжскай Маці Божай, працаваў як габеленавы майстар, мастак кнігі. У 1653 годзе быў прыняты ў Каралеўскую акадэмію жывапісу і разьбярства.

Пасля 1641 года працаваў у Парыжы, дзе памёр у 1663 годзе. Пахаваны ў парыжскай царкве Сен-Сюльпіс.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 16 лістапада 2019.
  4. RKDartists Праверана 7 чэрвеня 2020.