Людміла Лявонцьеўна Дзянісава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людміла Лявонцьеўна Дзянісава
укр.: Людмила Леонтіївна Денісова
Дата нараджэння 6 ліпеня 1960(1960-07-06) (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Партыя
Член у
Род дзейнасці эканаміст, юрыст, адвакат, палітык, дэпутат, Омбудсман
Узнагароды
ордэн «За заслугі» ІІІ ступені
Імянная агнястрэльная зброя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Людміла Лявонцьеўна Дзянісава, дзявочае прозвішча Анкудзінава (укр.: Людмила Леонтіївна Денісова; нар. 6 ліпеня 1960, Архангельск, РСФСР) — украінскі палітык і дзяржаўны дзеяч. Народны дэпутат Украіны V—VIII скліканняў, упаўнаважаная Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека (2018—2022).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 6 ліпеня 1960 года ў Архангельску. Па нацыянальнасці — руская.

У 1978 годзе скончыла Архангельскае педагагічнае вучылішча па спецыяльнасці «Выхавальнік дзіцячага сада». У 1989 годзе скончыла юрыдычны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Таўрычны інстытут прадпрымальніцтва і права па спецыяльнасці «Улік і аўдыт». З 1980 да 1989 года — сакратар судовага пасяджэння, загадчыца канцылярыі, кансультант Архангельскага абласнога суда.

У 1989 годзе пераехала ў Сімферопаль і стала юрысконсультам Крымскага абкама ЛКСМ Украінскай ССР. З 1991 года па 1998 год працавала ў Крымскім рэспубліканскім упраўленні Пенсійнага фонду Украіны, выконвала абавязкі начальніка ўпраўлення фонду.

У 1998 годзе стала міністрам эканомікі Аўтаномнай Рэспублікі Крым. У тым жа годзе заняла пасаду міністра фінансаў у крымскім урадзе. У 2000 годзе пракуратура затрымала яе «за злоўжыванне службовым становішчам». Неўзабаве справа была закрытая. У 2000 годзе абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета Крыма III склікання. Спачатку выбары ў крымскі парламент па 39-й акрузе Сімферопаля, у якім перамагла міністр фінансаў Крыма Людміла Дзянісава, былі прызнаныя несапраўднымі.

З 2001 года па 2002 год — начальнік упраўлення Дзяржказначэйства ў Аўтаномнай Рэспублікі Крым. Была намеснікам старшыні руху «Празрыстая ўлада». Тры гады ўзначальвала наглядальную раду карпарацыі «Гуматэкс». Член партыі Усеўкраінскае аб’яднанне «Бацькаўшчына» (БЮТ) Юліі Цімашэнкі з 2005 года, была першым намеснікам крымскай рэспубліканскай арганізацыі. На парламенцкіх выбарах 2006 года абрана ў Вярхоўную Раду Украіны V склікання па спісе БЮТ (№ 115). У рэйтынгу «50 самых уплывовых крымчан», складзеным часопісам «Фокус», Людміла Дзянісава заняла 36-е месца. У 2007 годзе атрымала дэпутацкі мандат у Вярхоўную Раду Украіны VI склікання па спісе Блока Юліі Цімашэнкі (№ 71). У 2007 годзе ў рэйтынгу «100 самых уплывовых жанчын Украіны», складзеным часопісам «Фокус», заняла 71-ю пазіцыю.

18 снежня 2007 года Вярхоўная рада Украіны прызначыла Людмілу Дзянісава Міністрам працы і сацыяльнай палітыкі Украіны. Страціла пасаду 11 сакавіка 2010 года ў сувязі з адстаўкай Кабміна Цімашэнка пасля перамогі на прэзідэнцкіх выбарах Віктара Януковіча.

Дзянісава ўзначальвала выбарчы спіс «Бацькаўшчыны» на крымскіх парламенцкіх выбарах у кастрычніку 2010 года, але партыя не змагла пераадолець прахадны бар’ер.

Людміла Дзянісава была пад № 38 у выбарчым спісе з «Бацькаўшчыны» на парламенцкіх выбарах 2012 года. Яна была пераабрана ў Вярхоўную Раду Украіны і стала старшынёй падкамітэта па пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, развіцця сацыяльнага дыялогу і дзейнасці аб’яднанняў грамадзян бакоў сацыяльнага дыялога Камітэта па пытаннях сацыяльнай палітыкі і працы.

27 жніўня 2014 года выйшла з «Бацькаўшчыны». 26 кастрычніка 2014 года на парламенцкіх выбарах 2014 года па спісе партыі Народны фронт Турчынава і Яцанюка прайшла ў Вярхоўную раду.

З 27 лютага па 2 снежня 2014 года — Міністр сацыяльнай палітыкі Украіны ва ўрадзе Арсенія Яцанюка. З 4 снежня 2014 года — старшыня камітэта па пытаннях сацыяльнай палітыкі і пенсіянераў Вярхоўнай Рады Украіны.

У ліпені 2017 года Дзянісаву абралі намеснікам кіраўніка Парламенцкай асамблеі Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва.

З 15 сакавіка 2018 года працавала Упаўнаважаным Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека. В красавіку 2022 года, падчас уварвання Расіі ва Украіну, распаўсюджвала выдуманыя жудасныя гісторыі пра гвалтаванні расіянамі дзяцей і жанчын, у выніку 31 мая 2022 года Вярхоўная Рада Украіны зняла яе з пасады ўкраінскага амбудсмэна[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

  • Дачка — Алена Квітко (нар. 1985), працавала ў Офісе Упаўнаважанага Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека.
  • Дачка — Аляксандра (1987).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Падзяка Прэзідэнта Украіны (2000),
  • ганаровая грамата Савета міністраў Аўтаномнай Рэспублікі Крым (2000).
  • узнагародная зброя — пісталет «Форт-9»,
  • ордэн «За заслугі» ІІІ ступені (2019).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]