Людміла Мікалаеўна Сінельнікава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людміла Мікалаеўна Сінельнікава
Дата нараджэння 24 ліпеня 1950(1950-07-24) (73 гады)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія балерына
Тэатр
Член у
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Людміла Мікалаеўна Сінельнікава (нар. 24 ліпеня 1950, г. Варонеж, Расія) — беларуская артыстка балета. Заслужаная артыстка Беларусі (1979).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1968 годзе скончыла Варонежскае харэаграфічнае вучылішча.

Працавала ў тэатрах оперы і балета Варонежа  (руск.) і Казані  (руск.).

У 19721982 — салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў‎ з 1973 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Яе творчая індывідуальнасць найбольш яскрава выявілася ў партыях лірычнага плана.

На беларускай сцэне стварыла запамінальныя, выразныя вобразы Папялушкі («Папялушка[ru]» С. Пракоф’ева), Марыі («Бахчысарайскі фантан[ru]» Б. Асаф’ева), Евы («Стварэнне свету» А. Пятрова), Адэты — Адыліі («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Раймонды («Раймонда[ru]» А. Глазунова), Жызэлі («Жызэль[ru]» А. Адана), Лізы («Ліза і Кален[ru]» Ф. Герольда), Радысачкі («Чыпаліна[ru]» К. Хачатурана), выконвала таксама Мазурку і Прэлюд у балеце «Шапеніяна[ru]» на музыку Ф. Шапена і інш.

Лаўрэат Міжнароднага конкурсу артыстаў балета  (руск.) ў Варне (1970, Балгарыя).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]