Андрэй Паўлавіч Пятроў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Паўлавіч Пятроў
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 2 верасня 1930(1930-09-02)[1][2]
Месца нараджэння
  • Ленінград[d]
Дата смерці 15 лютага 2006(2006-02-15)[2] (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Дзеці Olga Petrova[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, харэограф, кінакампазітар
Жанры опера
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэй Паўлавіч Пятроў (руск.: Андрей Павлович Петров; 2 верасня 1930, Ленінград — 15 лютага 2006) — расійскі кампазітар, музычны і грамадскі дзеяч. Народны артыст СССР (1980).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1954).

У творчасці побач з сучаснай тэматыкай звяртаецца да гістарычных, легендарных і класічных сюжэтаў. У сімфанічнай музыцы 1990-х гадоў дамінуе рэлігійная тэматыка.

Сярод твораў: оперы «Пётр Першы» (паст. 1975), «Маякоўскі пачынаецца» (паст. 1983); балеты «Станцыйны наглядчык» (паводле А. Пушкіна, паст. 1956), «Бераг надзеі» (паст. 1959), «Стварэнне свету» (паст. 1971); вакальна-харэаграфічная сімфонія «Пушкін» (паст. 1979); аперэты «Мы хочам танцаваць» («У рытме сэрца», паст. 1967), «Аб бедным гусары…» (паст. 1986); для аркестраў: сімфанічная паэма «Рада і Лойка» (паводле М. Горкага, 1954), сімфанічны цыкл «Песні нашых дзён» (1964), «Паэма памяці загінуўшых у гады блакады Ленінграда» (1966), сімфонія-фантазія «Майстар і Маргарыта» (паводле М. Булгакава, 1986), сімфонія «Час Хрыста» (1995) і інш.

Аўтар песень, музыкі да драматычных спектакляў, кінафільмаў (больш за 50), у т.л. «Я крочу па Маскве», «Сцеражыся аўтамабіля», «Службовы раман», «Жорсткі раманс», «Старыя клячы», тэлесерыял «Пецярбургскія тайны».

Аўтар кніг «Дыялог пра кінамузыку» (1982, з Н. Калеснікавай), «Час. Музыка. Музыканты» (1987).

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўныя прэміі СССР 1967, 1976.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. а б Andrey Pavlovich Petrov // Musicalics

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]