Люстрацыя 1840—1850-х гадоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Люстрацыя 1840—1850-х гадоў — сістэма мер, якія праводзіліся ў дзяржаўных вёсках Расійскай імперыі ў межах рэформы Кісялёва.

На Беларусі і іншых «заходніх губернях» рэформа паводле сацыяльна-эканамічнага зместу і вынікаў была больш глыбокай, чым у цэнтральнай Расіі. Гэта тлумачыцца вастрынёй сялянскага пытання ў рэгіёне і тым, што расійскія ўлады баяліся зліцця сялянскіх хваляванняў з польскім нацыянальным шляхецкім рухам. Люстрацыя павінна была правесці рэвізію дзяржаўнай маёмасці, ліквідаваць сялянскае малазямелле, рэгламентаваць падатковы прыгнёт і павялічыць плацежаздольнасць дзяржаўнай вёскі[1].

Люстрацыя пачалася з «Палажэння аб люстрацыі дзяржаўных маёмасцей у заходніх губернях і Беластоцкай вобласці» ад 28 снежня 1839 года. Праводзілася ў 2 этапы: да 1844 года пры захаванні фальварачна-паншчыннай сістэмы, з 1844 года шляхам паскоранага пераводу сялян дзяржаўных маёнткаў (дзяржаўных сялян) на аброк і знішчэння фальварачна-прыгонніцкай сістэмы. Да 1857 года на аброк былі пераведзены ўсе дзяржаўныя маёнткі Мінскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў. Люстрацыя мела буржуазна-прагрэсіўны характар. Зямельны фонд сялян павялічыўся на 10,7 %, на 20 % знізіўся падатковы ўціск, за дзяржаўнымі сялянамі прызнавалася грамадзянская свабода[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. ЭГБ 1997, с. 417.
  2. ЭГБ 1997, с. 418.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]