Ля касцёла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фердынанд Рушчыц
Ля касцёла. 1899
польск.: Koło kościoła
Матэрыял Палатно
Тэхніка алей
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Беларусь

Ля касцёла ці Ля касцёла. Нядзельны дзень[1] — карціна мастака Фердынанда Рушчыца, напісана ў Багданаве ў 1899 годзе. Раней была адзінай у Беларусі карцінай мастака, захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.[2]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Мастак неаднаразова звяртаўся да тэмы мясцовага храма, адлюстроўваў яго з розных ракурсаў. Выдатны прыклад беларускага драўлянага дойлідства другой паловы XVII стагоддзя Касцёл Міхаіла Арханёла, які выяўлены на карціне, на жаль, да нашага часу не захаваўся — згарэў падчас Другой сусветнай вайны. Мы маем магчымасць бачыць яго, дзякуючы фатаграфіям сябра Рушчыца, Яна Булгака, а карціна дазваляе адчуць настрой вясновага цёплага дня, адчуць яднанне зямлі, святла, людзей, нябёсаў, гулкімі гукамі, якія льюцца з палатна.[1]

Карціна вы­ка­на­на ў ха­рак­тэр­ным для Рушчыца сты­лі сім­ва­ліч­на­га пей­за­жу: лю­дзі ні­ко­лі не трап­ля­юць у цэнтр гля­дац­кай ува­гі, іх воб­ра­зы раз­мы­тыя і пад­крэс­ле­на без­абліч­ныя — мас­так пра­па­ноў­вае нам у кож­ным на­ма­ля­ва­ным ім ча­ла­ве­ку па­знаць ся­бе і стаць саў­дзе­ль­ні­кам та­го ці інша­га яго тво­ра.[2]

Яркі блакіт вясновага неба, палосы цёплых прамянёў сонца на драўляных збудаваннях працяты асаблівым пранізлівым каханнем і лагодай. Бачны бабінец старэнькага ўрослага ў зямлю касцёла. У яго ўпаўзаюць пахілыя старэчыя фігуркі быццам чарада доўгіх дзесяцігоддзяў, што прайшлі перад яго позіркам; старыя паважна стаяць наводдаль. Гракі на голых галінках дрэў; экспрэсіўныя бела-ружовыя аблокі, надзвычайная блакітная пранізлівасць неба, а ўдалечыні — сінія ўзгоркі і невыказны сум.[2] На ажыўшай зямлі свята — ізноў вярнулiся вясна і жыццё.[1]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в Фердинанд Рущиц (1870 – 1936). К 140-летию со дня рождения художника (руск.). Нацыянальны мастацкі музей РБ. Праверана 23 снежня 2011.(недаступная спасылка)
  2. а б в Барыс КРЭПАК. Богданаўская “святыня думання” Фердынанда Рушчыца . «Культура». Праверана 23 снежня 2011.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Палікарпаў В. “Ля касцёла” // Дыялог. – 2000. - № 6. – С. 16-17.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Тамара ГАБРУСЬ. ПАД РУШЧЫЦАВЫМІ АБЛОКАМІ . «Наша вера». Праверана 23 снежня 2011.